У любым праграмным забеспячэнні, уключаючы аперацыйныя сістэмы, час ад часу выяўляюцца ўразлівасці, якія дазваляюць зламыснікам атакаваць вашу прыладу. Менавіта таму распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння рэгулярна выпускаюць абнаўленні сістэмы бяспекі. Задача карыстальніц і карыстальнікаў — своечасова ўсталёўваць абнаўленні.
Рэкамендуем усталёўваць абнаўленні ў вольны ад працы час, таму што гэта можа быць доўга.
Як праверыць наяўнасць абнаўлення MacOS і ўсталяваць яго?
- Націсніце на «яблычак» у левым верхнім куце экрана і абярыце «Сістэмныя наладкі».
- Націсніце «Асноўныя» на бакавой панэлі ў акне, а затым «Абнаўленне ПЗ» справа. / Калі ў вас абрана ангельская мова і ў меню Apple няма пункта System Settings (Сістэмныя наладкі), абярыце System Preferences. Затым націсніце «Абнаўленне ПЗ» у акне.
- Праз некалькі секунд вы ўбачыце, ці ёсць актуальныя абнаўленні.
- Калі яны ёсць, націсніце кнопку «Абнавіць».
- Калі абнаўленняў няма, у акне будзе паказана, што ў вас усталявана самае новае праграмнае забеспячэнне.
- Перад усталёўкай абнаўлення ўвядзіце пароль ад прылады.
- Падчас усталёўкі абнаўлення камп’ютар можа некалькі разоў перазапусціцца з індыкатарам прагрэсу абнаўлення ці з пустым экранам. Дачакайцеся заканчэння абнаўлення.