Gmail

Google Drive і Gmail звязаны паміж сабой адным і тым жа Google-акаўнтам. Іх бяспека залежыць ад налад аднаго і таго ж Google-акаўнта, таму мы іх разглядаем разам. Gmail (Google) — гэта сервіс са шматузроўневай сістэмай шыфравання дадзеных як на этапе захоўвання, так і на этапе перадачы. У сервіса ёсць Google Transparency report, а таксама сістэма выпраўлення ўразлівасцяў — Bug bounty program (любы чалавек, які знайшоў уразлівасць Google, можа апісаць яе сервісу і атрымаць за гэта грошы). Юрысдыкцыя — ЗША.