У кожным праграмным забеспячэнні, у тым ліку ў аперацыйных сістэмах, час ад часу выяўляюцца ўразлівасці, якія дазваляюць злачынцам атакаваць вас. Менавіта таму распрацоўнікі праграмнага забеспячэння рэгулярна выпускаюць абнаўленні сістэмы бяспекі, якія зачыняюць вядомыя ўразлівасці.
Як наладзіць аўтаматычныя абнаўленні на вашым тэлефоне?
- Адкрыйце «Налады» → «Асноўныя» → «Абнаўленне ПА» → «Аўтаабнаўленне».
- Націсніце «Аўтаабнаўленне» і ўключыце параметр «Абнаўлення iOS» у частках «Усталёўваць аўтаматычна» і «Загружаць аўтаматычна». Як толькі абнаўленне стане даступна, iPhone загрузіць і ўсталюе абнаўленне ў начны час, калі ён зараджаецца і падлучаны да Wi‑Fi. Перад усталёўкай абнаўлення Вы атрымаеце паведамленне.
Дадаткі трэба абнаўляць уручную ў AppStore:
- Адкрыйце дадатак App Store.
- Справа ўверсе націсніце на свой профіль.
- Выберыце опцыю «Абнавіць усё» ці выберыце жаданы дадатак і абнавіце яго асобна.