Абнаўленні Android

Апошняе абнаўленне:

24 студзеня 2024

У кожным праграмным забеспячэнні, у тым ліку ў аперацыйных сістэмах, час ад часу выяўляюцца ўразлівасці, якія дазваляюць злачынцам атакаваць вас. Менавіта таму распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння рэгулярна выпускаюць абнаўленні сістэмы бяспекі, якія выпраўляюць вядомыя ўразлівасці. Наша задача — усталёўваць абнаўленні, каб змяншаць рызыкі для ўласнай бяспекі.

На жаль, карыстальнікі не заўсёды своечасова атрымваюць паведамленні пра наяўнасць новых абнаўленняў для сваёй прылады. Таму рэкамендуем часам правяраць гэта уручную.

Як праверыць абнаўленні на Android?

Звярніце ўвагу, дакладная назва налад залежыць ад мадэлі прылады і версіі Android!

  1. Зайдзіце ў «Налады» тэлефона (абразок у выглядзе шасцярэнькі, якая з’яўляецца, калі вы праводзіце па экране зверху ўніз, ці асобны абразок «Налады» на галоўным экране).
  2. У «Наладах» знайдзіце пункт «Бяспека і прыватнасць», а ў ім — «Абнаўленні» → «Абнаўленне сістэмы бяспекі».

    Таксама праверыць даступныя абнаўленні можна праз: «Налады» → «Абнаўленне ПА» → «Загрузка і ўсталёўка». Так ваша прылада аўтаматычна праверыць наяўнасць абнаўленняў аперацыйнай сістэмы Android.


Як пазнаць версію вашага Android?

  1. Зайдзіце ў «Налады».
  2. Пракруціце экран уніз і абярыце «Звесткі пра тэлефон» → «Звесткі пра ПА».
  3. Паглядзіце значэнне параметра «Версія Android».