У кожным праграмным забеспячэнні, у тым ліку ў аперацыйных сістэмах, час ад часу знаходзяць уразлівасці, якія дазваляюць злачынцам атакаваць вас.
Менавіта таму распрацоўнікі праграмнага забеспячэння рэгулярна выпускаюць абнаўленні бяспекі, якія зачыняюць вядомыя ўразлівасці.
Абнаўленні бяспекі робяць разам з іншымі абнаўленнямі праграмных прадуктаў, якія дадаюць у праграму новыя функцыі і элементы. Калі вы адключылі ці адмаўляецеся ад абнаўленняў Windows ці іншых праграм на вашым камп’ютары, вы робіцеся больш уразлівымі для злачынцаў.
Усталяваць абнаўленне лепш у свабодны ад працы за камп’ютарам час, бо часам гэта можа працягвацца доўга.
У Windows 11 абнаўленні ўсталёўваюцца аўтаматычна. Спачатку Windows інфармуе вас пра наяўнасць новых абнаўленняў і прапануе іх усталяваць. Калі вы доўгі час адкладаеце абнаўленне, Windows усталюе іх аўтаматычна.
Як праверыць ці працуе ў вас аўтаматычнае абнаўленне Windows 11?
- Націсніце значок Windows («Пуск») і абярыце значок зубістага колца («Параметры»);
- Выберыце падзел «Цэнтр абнаўлення Windows»;
- Выберыце «Праверыць наяўнасць абнаўленняў» і ўсталюйце абнаўленні.
Для таго, каб уключыць абнаўленні іншых праграм ад Microsoft, разам з абнаўленнямі Windows, варта выбраць «Дадатковыя параметры» і ўключыць «Атрымваць абнаўленні для іншых прадуктаў Майкрасофт».
Для таго, каб выбраць час усталёўкі абнаўленняў (а гэта пажадана рабіць не ў час працы, а тады, калі вы можаце сабе дазволіць некалькі хвілін не працаваць за камп’ютарам), абярыце «Змяніць перыяд актыўнасці», і абярыце прамежак часу, у які абнаўлення і перазагрузкі камп’ютара вам не будуць перашкаджаць.
Апроч абнаўленняў сістэмы Windows, важна таксама сачыць за абнаўленнямі ўсіх усталяваных у вас на камп’ютары праграм.