Кожны раз, калі нехта заходзіць у ваш акаўнт з да гэтага незнаёмага месца (іншы браўзар, іншы кампутар, іншае геаграфічнае становішча і г. д.), Facebook можа адпраўляць вам паведамленні. Калі вы атрымалі такое паведамленне, але не захадзілі ў свой акаўнт з новага месца, значыць, хтосьці мае доступ да вашага ўліковага запісу.
Як уключыць абвесткі аб уваходзе у браўзарнай версіі?
- У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Налады»;
- На старонцы, якая адкрылася, перайдзіце ў частку «Цэнтр акаўнтаў» і абярыце пункт «Пароль і бяспека» → «Абвесткі аб уваходзе»;
- Абярыце патрэбны акаўнт;
- У меню, якое з’явіцца, абярыце пажаданы спосаб атрымання паведамленняў;
- Таксама гэта можна зрабіць па спасылцы https://www.facebook.com/settings?tab=security§ion=login_alerts&view