Многія электронныя лісты змяшчаюць выявы з трэкерамі (маленькія нябачныя элементы, напрыклад, 1×1 піксель), якія дазваляюць адпраўніку даведацца:
- ці адкрылі вы ліст, гэта значыць пацвердзіць што email актыўны і чытаецца;
- калі менавіта яно было адкрыта;
- якім паштовым кліентам і прыладай вы карыстаецеся (Mac, iPhone, Windows).
У маркетынгавых рассыланнях гэта выкарыстоўваецца для аналітыкі, але з пункта гледжання кібербяспекі такія дадзеныя могуць быць небяспечныя. Адключэнне аўтазагрузкі выяваў зніжае гэтыя рызыкі.
Як адключыць аўтазагрузку выяў:
- Адкрыйце Gmail на камп’ютары і націсніце значок шасцярэнькі («Налады») → «Усе наладкі» → «Агульныя» → «Выявы».
- Абярыце «Пытацца, ці трэба паказаць выявы» і націсніце «Захаваць змены» унізе старонкі.
Як адключыць на Android:
- Адкрыйце прыкладанне Gmail → меню (тры палоскі) → «Налады»
- Абярыце патрэбны рахунак і націсніце «Выявыі».
- Абярыце «Пытацца перад паказам».
Цяпер выявы ў лістах будуць загружацца толькі па вашым кліку, што прадухіляе аўтаматычнае пацверджанне адкрыцця лістоў і ўскладняе фішынгавыя напады.