Сінхранізацыя кантактаў у Telegram аўтаматычна параўноўвае вашу тэлефонную кнігу з карыстальнікамі месэнджара, каб хутка знайсці тых, хто ўжо ёсць у Telegram. У некаторых выпадках гэта можа быць зручна. Але калі вам патрэбна прыватнасць і вы не хочаце спрашчаць злачынцам пошук перапісак з кантактамі з вашай тэлефоннай кнігі, раім адключыць сінхранізацыю кантактаў.
Майце на ўвазе, калі вы адключыце сінхранізацыю, гэта не значыць, што ваш нумар нідзе не ўсплыве. Ён можа быць запісаны ў дзясяткаў іншых людзей, у якіх яна ўключана. Таму як толькі вы рэгіструецеся ў Telegram, усе яны атрымваюць паведамленне: «Карыстальнік *ваша імя* зараз у Telegram».
Звярніце ўвагу: нават калі вы паказалі псеўданім і не дадалі фота, у карыстальнікаў з уключанай сінхранізацыяй ваша імя адлюструецца так, як вы ў іх запісаны ў тэлефоннай кнізе. А калі такі тэлефон апынецца ў руках злачынца, то ён зможа параўнаць ваш Telegram ID з нумарам тэлефона і гэта дазваляе вас лёгка дэананімізаваць.
Як адключыць сінхранізацыю кантактаў?
- Перайдзіце ў «Налады» Telegram.
- Адкрыйце «Прыватнасць» → «Кіраванне дадзенымі».
- Знайдзіце пункт «Сінхранізацыя кантактаў» і адключыце перамыкач.
- Націсніце «Выдаліць сінхранізаваныя кантакты», каб Telegram выдаліў ужо загружаныя нумары і імёны з сервераў.
Функцыя «Выдаліць сінхранізаваныя кантакты» у Telegram падаляе з воблака Telegram усе кантакты, якія раней былі сінхранізаваны з вашай прылады. Гэта не падаляе кантактаў з адраснай кнігі тэлефона і не прывядзе да страты паведамленняў. Усе вашы чаты застануцца на месцы, аднак суразмоўцы будуць падпісаны сваімі нікамі для Telegram, а не так, як вы запісалі іх у сваёй адраснай кнізе.
Але калі вы хочаце захаваць частку кантактаў, тады падаляць кантакты трэба ручна.