На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.
Што рабіць у выпадках, калі вы страцілі доступ да акаўнта?
Калі ваш акаўнт у Instagram сінхранізаваны з акаўнтам Facebook, платформа дае магчымасць залагініцца праз Facebook, калі на девайсе, якім вы карыстаецеся, ужо ажыццёўлены ўваход у акаўнт Facebook.
Таксама Instagram спрасціў магчымасць аднаўлення доступу да акаўнта і праз нумар тэлефона або пошту.
Каб аднавіць уліковы запіс неабходна:
- У акне аўтарызацыі націсніце «Забыліся пароль?»;
- Абярыце спосаб, з дапамогай якога вам зручна аднавіць пароль;
- Пры выбары імя карыстальніка ці пошты, на мэйл, што прывязаны да акаўнта, вам прыйдзе ліст са спосабамі для ўваходу: 1) код аднаўлення або спасылкі для ўваходу ў свой акаўнт альбо 2) спасылка для змены паролю.
Важна!
На пошту трэба заходзіць менавіта на девайсе, з якога вы плануеце карыстацца Instagram ў далейшым. Калі вы адкрыеце мэйл з кампутара, вы атрымаеце доступ менавіта на кампутары. Калі са смартфона, спасылка можа перакінуць вас не ў дадатак Instagram, а ў браузерную версію. Калі вы заходзіце з новай прылады і ў вас ужо наладжана двухфактарная аўтарызацыя, вам трэба яшчэ і ўвесці код з генератара кодаў ці код, які прыйдзе праз SMS. Пры выбары нумара тэлефона, на паказаны нумар вам прыйдзе код для ўваходу.
Як праверыць нумар тэлефона і пошту, да якіх прывязаны акаўнты?
- Націсніце значок чалавечка ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
- Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і выберыце «Налады і прыватнасць» і перайдзіце ў падзел «Цэнтр акаўнтаў»;
- Далей перайдзіце ў «Цэнтр акаўнтаў» → «Асабістая інфармацыя», дзе вы і зможаце змяніць патрэбныя вам данныя.