Калі вы зачынілі ўкладку ці акно браўзара, гэта не значыць, што вы выйшлі са свайго акаўнта. Кожны, хто сядзе пасля вас за кампутар, зможа зайсці ў ваш акаўнт Facebook, пачытаць ліставанне ці напісаць ад вашага імя. Асабліва рызыкоўна, калі гэта чужы кампутар. Таму калі гэты кампутар выкарыстоўвае яшчэ нехта апроч вас, пасля завяршэння працы варта выходзіць са свайго акаўнта.
Як выйсці з уліковага запісу ў браўзарнай версіі?
У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Выйсці».
Як выйсці з уліковага запісу дыстанцыйна і праверыць, дзе яшчэ актыўны ваш акаунт?
- У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Налады»;
- На старонцы, якая адкрылася, перайдзіце ў частку «Цэнтр акаўнтаў» і абярыце пункт «Пароль і бяспека» → «Актыўныя сеансы»;
- Абярыце патрэбны акаўнт;
- Там можна ўбачыць усе прылады, на якіх вы залагінены, акрамя гэтага, націснуўшы на тры прастастаўныя пункты — дыстанцыйна выйсці з уліковага запісу на любой з дасяжных прылад;
- Таксама гэта можна зрабіць па спасылцы https://www.facebook.com/settings?tab=security§ion=sessions&view