Нам часта даводзіцца адхіляцца ад працы за камп’ютарам на каву ці гутарку з калегамі, важны званок ці абед. Мы не заўсёды выключаем камп’ютар, бо на ім адкрыта шмат працоўных дакументаў, укладак у браўзары, актыўных загрузак і таму падобнае.
Карысна выпрацаваць звычку блакаваць экран камп’ютара штораз, калі нам патрэбна ненадоўга адлучыцца.
Windows дазваляе блакаваць экран камп’ютара самастойна як мінімум трыма спосабамі:
- камбінацыяй клавіш Windows + L;
- клікнуўшы на знак Windows – імя карыстальніка – Заблакаваць;
- калі ў вас ноўтбук, закрыць яго.
Зрэшты, часам вы можаце забыцца гэта зрабіць. Таму было б нядрэнна, каб камп’ютар аўтаматычна блакаваўся пасля нейкага часу нячыннасці і патрабаваў пароль, а ўсе адкрытыя дакументы заставаліся ў бяспекі ад чужых вачэй.
Як наладзіць аўтаматычнае блакаванне экрана?
- Націсніце значок Windows («Пуск») і абярыце значок зубістага колца («Налады»);
- Абярыце «Персаналізацыя»;
- Абярыце «Экран блакавання», пракруціце старонку ўніз і абярыце пункт «Застаўка»;
- Пастаўце галачку насупраць «Пачынаць з экрана ўваходу ў сістэму» і абярыце праз які час нячыннасці за камп’ютарам экран будзе блакавацца.
Зараз, калі вы забудзецеся заблакаваць экран, ён сам заблакуецца, і для ўваходу трэба будзе ўвесці ваш пароль.
Звярніце ўвагу, калі вы праглядаеце відэа, функцыя аўтаблакавання экрана не спрацуе!