Калі вы падлучаеце да камп’ютара любое вонкавае сховішча (флэшку, вінчэстар і г.д.), звычайна вы бачыце акно «Аўтазапуск», у якім вам прапануюць абраць дзеянне для сховішча. Напрыклад, аўтаматычна запускаць аўдыяплэер або прагляд фатаграфій.
Часта на гэтую функцыю разлічваюць зламыснікі, якія пішуць вірусы, якія распаўсюджваюцца на знешніх сховішчах. Такое шкоднаснае праграмнае забеспячэнне запускаецца аўтаматычна, калі на камп’ютары ўключаная функцыя «Аўтапрайграванне». Менавіта для дадатковай абароны ад вірусаў раім выключыць гэтую функцыю.
Як адключыць Аўтазапуск на Windows?
Існуе як мінімум тры спосабы.
- Націсніце значок Windows («Пачатак») і абярыце значок зубчастага колца («Параметры»).
- Абярыце «Апаратура» (або «Прылады»).
- Злева абярыце «Аўтазапуск» і выключыце яго.
Тое ж самае можна зрабіць з панэлі кіравання Windows.
- Націсніце значок Windows («Пачатак») і ўвядзіце пры дапамозе клавіятуры «Панэль Упраўлення» (залежыць ад мовы інтэрфейсу вашай аперацыйнай сістэмы).
- Абярыце «Абсталяванне і гук».
- Абярыце «Аўтазапуск».
- Прыбярыце галачку насупраць «Уключыць аўтазапуск» і націсніце «Захаваць».
Трэці спосаб будзе карысны IT-спецыялістам, паколькі дазваляе адключыць Аўтазапуск для ўсіх карыстальнікаў на кам’ютары
- Для гэтага націсніце значок Windows («Пачатак») і ўвядзіце gpedit.msc (для гэтага неабходныя правы адміністратара).
- Разгарніце дрэва каталогаў «Канфігурацыя кампутара -Адміністрацыйныя шаблоны (Administrative Templates) – Кампаненты Windows (Windows Components) – Палітыкі аўтазапуску (AutoPlay Policies)».
- Адкрыйце канфігурацыю “Выключэнне аўтазапуску (Turn off Autoplay)”. Абярыце «Уключыць, Усе прылады (Enabled, All drives)» і націсніце ОК.