Часам мы дасылаем сваім блізкім адчувальную інфармацыю пра сябе — нумары банкаўскіх картак, нумар пашпарта, паролі. Signal мае скразное шыфраванне, што значыць не захоўвае перапіскі ў сябе на серверах. Можа здавацца, што ўразлівасць перапісак застаецца мінімальнай, бо іх складана перахапіць звонку. Рызыка сапраўды памяншаецца, але паведамленні можна перахапіць непасрэдна праз девайс. Калі гэтую інфармацыю не выдаляць, яна будзе захоўвацца бясконца доўга ў віртуальнай прасторы — у перапісцы ў Signal на вашай прыладзе і прыладзе вашага суразмоўцы. Гэта значыць, што вашыя дадзеныя можна будзе знайсці, калі вашыя тэлефоны апынуцца ў руках іншага чалавека. Рашэнне для гэтай рызыкі — ручное і аўтаматычнае выдаленне перапісак.
Аўтавыдаленне паведамленняў:
Трэба зайсці ў чат з асобным карыстальнікам або групу → Націснуць фота карыстальніка або групы → Знікаючыя паведамленні (Disappearing Messages) → Абраць аптымальны час для выдалення → Задаць (Set)
Нататка: аўтавыдаленне не тычыцца паведамленняў, якія былі адпраўленыя да ўключэння функцыі.
Таксама можна наладзіць, каб аўтавыдаленне паведамленняў па змаўчанні з’яўлялася ва ўсіх новых чатах:
Клікнуць на фота профіля → Налады → Канфідэнцыяльнасць → Знікаючыя паведамленні (Disappearing Messages) → Выбраць аўтаматычны час аўтавыдалення паведамленняў для новых чатаў → Задаць (Set)
Ручное выдаленне перапіскі:
Для канкрэтнага чата:
Выбраць патрэбны чат → Свайпнуць налева → Выдаліць.
Для ўсіх чатаў:
Клікнуць на фота профіля → Налады → Чаты → Выдаліць гісторыю чатаў → Выдаліць усё
Ручное выдаленне асобнага паведамлення:
- Адкрыйце чат.
- На тэлефоне:
Націсніце і ўтрымлівайце паведамленне, якое вы даслалі → Націсніце Выдаліць або Выдаліць для ўсіх (апошняя опцыя даступная толькі на працягу трох гадзін пасля адпраўкі)
На камп’ютары:
Навядзіце курсор на паведамленне → Больш → Абярыце Выдаліць або Выдаліць для ўсіх (апошняя опцыя даступная толькі на працягу трох гадзін пасля адпраўкі)
Нататка: пры ручным выдаленні частка перапіскі можа застацца ў вашага суразмоўцы, таму для ўсіх адчувальных чатаў мы рэкамендуем наладжваць аўтавыдаленне.