Бяспечныя наладкі Safari на iPhone

Апошняе абнаўленне:

26 лютага 2026

Калі вы карыстаецеся Safari у якасці асноўнага браўзэра, раім шэраг налад, каб павысіць узровень канфідэнцыйнасці:

1. Блакаванне сачэння і ўтойванне IP: адкрыйце «Налады» → «Дадаткі» → «Safari» і пракруціце ўніз да раздзела «Бяспека і канфідэнцыяльнасць» і ўключыце:

  • Без крыжаванага адсочвання: каб не дазваляць сайтам абменьвацца дадзенымі аб вашых паводзінах.
  • Утойванне IP-адрасы: адзначце «Ад трэкераў», каб ваш IP (хатні адрас у сетцы) не паказваўся рэкламным сеткам.
  • Папярэджанне аб падмене сайта: так Safari будзе звяраць адрасы з базамі шкадлівых рэсурсаў.
  • Face ID для прыватнага доступу.

2. Закрыццё ўкладак: усталюйце аўтаматычнае закрыццё «Праз дзень» ці «Праз тыдзень», таму што захоўваць у браўзэры дзясяткі адчыненых старонак дрэнная практыка для бяспекі, хоць гэта можа быць і зручна.

3. Пашыраная абарона ад адсочвання і стварэння «адбіткаў»: адкрыйце «Налады» → «Дадаткі» → «Safari» → «Дадаткі» і ў пункце пашыранай абароны ўсталюйце значэнне «Прагляд любых сайтаў». Гэта абароніць вас ад ідэнтыфікацыі і адсочванні па ўнікальных тэхнічных характарыстыках прылады («лічбавага адбітку»).

4. Праверце дазволы: пракруціце да часткі «Налады для сайтаў» і ўсталюйце для камеры, мікрафона і геапазіцыі значэнне «Спытаць» або «Адмова». 

5. Адключыце аўтаматычнае запаўненне: «Настройкі» → «Дадаткі» → «Safari» → «Аўтазапаўненне», асабліва крэдытныя карты, кантактныя дадзеныя пакінуць можна па жаданні. Гэта зніжае рызыку ўцечкі дадзеных карты, калі прылада ўзламаюць ці вы трапіце на фішынгавы сайт.

6. Адключыце загрузку ў iCloud: «Налады» → «Дадаткі» → «Safari» → «Загрузка» лепш пастаўце на iPhone, каб файлы аўтаматычна не сінхранізаваліся ў воблака.

7. Рэжым блакавання (Lockdown Mode): калі вы лічыце, што можаце стаць мэтай для складанай кібератакі, то можна радыкальна абмежаваць функцыі Safari, адключаючы патэнцыйна ўразлівыя тэхналогіі (складаныя JIT-кампілятары JavaScript). Падрабязней пра настройку рэжыму блакіроўкі чытайце тут.

8. Чысціце гісторыю браўзэра: зайдзіце ў «Налады» → «Дадаткі» → «Safari» → «Ачысціць гісторыю і дадзеныя сайтаў». Рэгулярная ачыстка (раз у 1-2 тыдні) выдаляе захаваныя файлы cookie і кэш, якія могуць выкарыстоўвацца для сачэння за дзеяннямі ў сеткі і памяншае і рызыку перахопу сесіі.