Чэк-ліст бяспекі WhatsApp

Апошняе абнаўленне:

15 студзеня 2026

1. Уключыць двухэтапную праверку (інструкцыя)

2. Наладзіць прыватнасць профілю

Налады → Прыватнасць

Раім такія наладкі:

  • «Час апошняга наведання»: Ніхто ці Мае кантакты
  • «Фота профілю»: Мае кантакты ці Ніхто
  • «Інфармацыя»: Мае кантакты ці Ніхто
  • «Спасылкі»: Мае кантакты
  • «Групы»: Мае кантакты
  • «Статус»: Мае кантакты ці Мае кантакты, апроч…
  • «Справаздачы пра чытанне»: Выключана

Таксама гэта праверыць можна тут: Налады → Прыватнасць → Праверка прыватнасці.

3. Наладзіць блакаванне дадатку

Налады → Прыватнасць → Блакаванне дадатку 

  • Уключыць блакаванне па біяметрыі
  • Усталяваць мінімальны час аўтазакрыцця

Для ўтойвання асобных чатаў скарыстайце Chat Lock.

4. Уключыць абарону ад спаму і зменшыць рызыку дэананімізацыі

Налады → Прыватнасць → Пашыраныя

  • Уключыць блакаванне паведамленняў ад невядомых нумароў
  • Уключыць абарону IP-адраса пры выкліках
  • Адключыць перадпрагляд спасылак.

5. Наладзіць знікаючыя паведамленні

Рэжым можна наладзіць для ўсіх чатаў ці толькі для абраных. 

  • Для налады па змаўчанні для новых чатаў: зайдзіце ў «Налады» → «Прыватнасць» → «Таймер знікаючых паведамленняў» і выберыце патрэбны перыяд.
  • Для налады асобных чатаў: Адкрыць чат → Імя кантакту → Знікаючыя паведамленні → Усталяваць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў (24 гадзіны, 7 дзён ці 90 дзён)

6. Адключыць аўтазахаванне медыя:

Налады → Чаты → Захаваць у Фота → Выключыць аўтаматычнае захаванне фота і відэа.

7. Наладзіць рэзервовыя копіі чатаў (інструкцыя)

8. Праверыць злучаныя прылады (інструкцыя)

9. Наладзіць пашыраную абарону прыватнасці чату (інструкцыя)