Чэк-ліст па наладах Viber

Апошняе абнаўленне:

28 лютага 2026

Важна: Viber — не самы бяспечны месэнджар. Для адчувальных камунікацый КіберБабёр раіць выбраць Signal. Але калі Viber патрэбен, то лепш за яго наладзіць бяспечней і выкарыстоўваць для побытавых мэт.

Наладзьце двухэтапную праверку (2FA)

Уключыце 2FA і ўсталюйце складаны PIN (не 1234 і не дата народзінаў). адзначце рэзервовы email, да якога ў вас надзейны доступ і праверце 2FA і на самім email.

Налады → Прыватнасць → Двухэтапная праверка

Задайце налады прыватнасці

Налады → Прыватнасць

Уключыце:

  • Схаваць статус кантакту («У сеткі»)
  • Схаваць статус паведамленняў («Прагледжана»)
  • Хто можа дадаваць у групы: «Мае кантакты»
  • Забараніць доступ да кантактаў, калі не патрабуецца

Адключыце:

  • Дазволіць рэкамендацыі
  • Выкарыстоўваць peer-to-peer

Адключыце аўтазахаванне фота і відэа

Медыя з Viber могуць аўтаматычна захоўвацца ў галерэю тэлефона і трапляць у воблачныя бэкапы (Google / iCloud).

Налады → Мультымедыя:

  • Адключыць «Захоўваць у галерэю»
  • Адключыць аўтазагрузку кантэнту

Рэзервовае капіяванне чатаў

Важна разумець, што бэкапы захоўваюцца ў незашыфраваным выглядзе, і той, хто мае магчымасць адначасова зайсці ў ваш акаўнт Viber і ў акаўнт Google / iCloud, зможа аднавіць гісторыю вашых чатаў. Таму калі ў вас высокая рызыка несанкцыянаванага доступу да акаўнта ці прылады, то лепш адключыць хмарнае рэзервовае капіяванне чатаў

Налады → Уліковы запіс → Рэзервовае капіяванне → пераканайцеся, што функцыя неактыўная.

Злучаныя прылады 

Калі вы выкарыстоўваеце Viber на камп’ютары, то праверце спіс падлучаных прылад і выдаліце невядомыя:

Налады → Уліковы запіс → Камп’ютары і планшэты

Сакрэтныя чаты

Для адчувальных кантактаў выкарыстоўвайце схаваныя чаты з уключаным таймерам самазнішчэння паведамленняў. Для гэтага выберыце патрэбны чат, змахніце па ім налева і адзначце «Схаваць».

Важна: Viber падтрымвае end-to-end шыфраванне па змаўчанні, але калі гэта зачыненая платформа, то праверыць рэалізацыю шыфравання праблематычна.

Наладзьце push-паведамленні

На заблакаваным экране варта паказваць толькі «Новае паведамленне», без тэксту і без імя адпраўніка.