Каб пачаць выкарыстоўваць WhatsApp на новым тэлефоне, вам трэба ўвесці код з SMS, які вы атрымаеце на свой тэлефонны нумар. Калі зламыснік можа зрабіць копію вашай SIM-карты ці перахапляць вашыя SMS, ён зможа зайсці ў ваш акаўнтWhatsApp і пісаць ад вашага імя.
Каб абараніцца ад падобнага нападу, трэба наладзіць двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Гэта азначае, што для ўваходу на новым тэлефоне вам будзе патрэбна ўвесці не толькі код з SMS, але і PIN-код, які прыдумалі і ведаеце толькі вы.
Такім чынам, зламыснік, які кланаваў вашу SIM-карту ці перахапіў SMS, не зможа зайсці ў ваш мэсанджар, калі не ведае PIN-кода. І наадварот, калі зламыснік даведаўся ваш PIN-код, але не мае магчымасці атрымаць код уваходу з SMS, ён таксама не зможа ўвайсці ў акаўнт.
Як наладзіць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў WhatsApp?
Тры вертыкальныя кропкі ў правым верхнім куце прыкладання → Налады → Уліковы запіс → Двухкрокавая праверка → Уключыць
Што далей?
Пасля гэтага WhatsApp прапануе вам увесці і паўтарыць 6-значны PIN-код. Па жаданні, увядзіце e-mail для скіду PIN-кода. Варта выкарыстоўваць толькі абароненую пошту, на якой таксама настроена двухфактарная аўтэнтыфікацыя. Вы можаце прапусціць даданне пошты, але тады не зможаце аднавіць доступ да свайго ўліковага запісу ў выпадку, калі забудзецеся PIN-код.
❗️Важна❗️Пры стварэнні PIN-кода самае важнае — не забыцца PIN-код! Такое здараецца часцей, чым можа падацца. Падумайце, як пазбегнуць гэтага. Напрыклад, можна запісаць PIN-код і захоўваць у надзейным месцы, пакуль вы не пераканаецеся, што запомнілі яго.