Фаервол: навошта ён і як наладзіць

Апошняе абнаўленне:

18 лютага 2026

Фаервол (ці брандмаўэр, міжсеткавы экран) – гэта праграма або прылада, якая абараняе камп’ютар ад сеткавых пагроз, такіх як несанкцыянаваны доступ, спробы ўзлому, сканаванне партоў і падазроныя падлучэнні з інтэрнэту. Ён аналізуе ўвесь уваходны і выходны сеткавы трафік і вырашае, якія злучэнні дазволіць, а якія заблакаваць, зніжаючы рызыку выдаленых нападаў і ўцечкі дадзеных. 

Але не варта блытаць яго з антывірусам, бо ў іх розныя задачы. Фаервол адказвае за кантроль сеткавага доступу, а антывірус працуе са змесцівам сістэмы і блакуе шкоднасныя файлы і працэсы на этапе іх запампоўкі, захоўванні ці запуску.

На сучасных сістэмах Windows базавы фаервал ужо ўбудаваны і ўключаны па змаўчанні. Аднак, ён можа быць адключаны, калі:

  • усталяваны іншы антывірус з уласным фаервалам. Праграмы накшталт Avast ці Bitdefender часта адключаюць убудаваны фаервол Windows, каб выкарыстаць уласны модуль абароны. У гэтым выпадку гэта нармальна, калі іншы фаервал сапраўды актыўны.
  • адключаны ўручную карыстальнікам. Часам каб запусціць пірацкую гульню або наладзіць сеткавы прынтэр, фаервол адключаюць і часта забываюць уключыць назад.
  • прысутнічае шкоднаснае ПА. Некаторыя траяны наўмысна адключаюць брандмаўэр, каб бесперашкодна загружаць дадатковыя кампаненты і перадаваць дадзеныя злачыннікам.

Фаервол асабліва важны пры выкарыстанні грамадскіх і небяспечных сетак Wi-Fi (кафэ, гатэлі, аэрапорты), дзе рызыка сеткавых нападаў і перахопу дадзеных значна вышэй.

Як праверыць статус брандмаўэра ў Windows:

  1. Націсніце кнопку «Пуск» → «Канфідэнцыяльнасць і абарона» → «Бяспека Windows».
  2. Перайдзіце ў раздзел «Брандмаўэр і абарона сеткі».
  3. Паглядзіце на пункты: «Сетка дамена», «Прыватная сетка» і «Агульнадаступная сетка».
  4. Калі побач з імі напісана «Укл.» (ці стаіць зялёная галачка), значыць, абарона актыўная.

сигнал кібербабёр cyberbeaverКалі вы выявілі, што фаервол выключаны, і ў вас не ўсталяваны іншы антывірус з уласным сеткавым экранам, рэкамендуецца неадкладна ўключыць яго ў гэтых жа наладах. Адключаны брандмаўэр значна павышае рызыку кампраметацыі сістэмы, нават калі вы не ўсталёўваеце падазроныя праграмы і лічыце сябе асцярожным карыстальнікам.