Find Hub: як знайсці свой Android

Апошняе абнаўленне:

25 кастрычніка 2025

Google абнавіў сістэму пошуку прылад Android. Find Hub (Партал пошуку) зараз дададзены ў налады бяспекі, а на сайце і ў дадатку ёсць укладкі «Прылады» і «Людзі», а таксама афлайн-сетка для пошуку без інтэрнэту і дакладнае навядзенне з дапамогай ультрашырокапалоснай сувязі (UWB). Апроч гэтага дададзена функцыя выдаленага блакавання па нумары тэлефона, нават без уваходу ў акаўнт.

Падрыхтуйцеся загадзя

*Звярніце ўвагу, дакладная назва налад залежыць ад мадэлі прылады і версіі Android.

  1. Уключыце Find Hub: для гэтага адкрыйце «Налады» → «Бяспека і прыватнасць» → «Пошукавыя сродкі прылады» і ўключыце дазвол на вызначэнне месціва.
  2. Пераканайцеся, што геалакацыя актыўная і прылада паказваецца ў вашым акаўнце. Можна таксама зайсці на сайт android.com/find і калі прылада з’яўляецца там, то ўсё працуе.
  3. Усталюйце PIN-код ці пароль для блакавання экрана.
  4. Дадайце рэзервовую пошту і тэлефон, уключыце двухэтапную праверку і захавайце запасныя коды, каб хутка заблакаваць ці сцерці тэлефон пры яго страце.
  5. Праверце, што ўключана рэзервовае капіраванне Google.
  6. Зайдзіце ў «Налады» → «Дадаткі» → «Усе дадаткі» → «Find My Device Hub». Пераканайся, што ён актыўны і мае дазвол на месцазнаходжанне.

Што рабіць, калі вы згубілі тэлефон?

  1. Адкрыйце Find Hub: для гэтага перайдзіце на android.com/find ці запусціце дадатак Find Hub і ўвайдзіце ў свой Google-акаўнт.
  2. Выберыце патрэбную прыладу. З’явіцца актуальнае ці апошняе вядомае месцазнаходжанне тэлефона, зарад батарэі і даступныя функцыі: «Прайграць гук», «Заблакаваць прыладу», «Сцерці дадзеныя». 
  3. Калі прылада паблізу прайграйце гук, тады тэлефон зазвоніць нават у бязгучным рэжыме і вы яго пачуеце.
  4. Калі прылада далёкая ці ў чужых руках, яе можна заблакаваць і вывесці паведамленне з нумарам для сувязі ці сцерці ўсе дадзеныя.
  5. Калі ваш тэлефон і іншая прылада, з якой вы шукайце, падтрымваюць UWB, то скарыстайце функцыю «Знайсці паблізу» і  яна пакажа накірунак да тэлефона.

Выдаленае блакаванне:

Калі не атрымліваецца ўвайсці ў акаўнт, то ў Find Hub есць функцыя блакавання прылады без уваходу ў акаўнт. Трэба ўвесці нумар тэлефона і як толькі ён далучыцца да сеткі, экран заблакуецца і на ім з’явіцца ваша паведамленне з кантактамі.

Find My Device Hub на розных Android

Samsung (One UI)

  • Google Hub: Налады → Бяспека і прыватнасць → Знайсці прыладу (Find My Device)
  • Аналаг ад Samsung:  Налады → Samsung Account → Find My Mobile

Лепш уключыць абодва: Google Hub шукае афлайн, Samsung шукае праз свой акаўнт і сетку Galaxy.

Xiaomi / Redmi / POCO (MIUI / HyperOS)

  • Налады → Google → Бяспека → Знайсці прылада

Часам паказваецца проста як Find My Device (убудаваны Google Hub, калі абноўлены Play Services). У Xiaomi есць і свой аналаг: Mi Cloud → Find Device, але ён не злучаны з Google Hub.

Google Pixel (чысты Android 14–15)

  • Налады → Бяспека і прыватнасць → Знайсці прыладу (Find My Device)

Тут уключаецца Find My Device Hub, калі ўсталявана новая версія сэрвісаў Google Play. Можна таксама адкрыць уручную дадатак Find My Device (абразок з зялёным тэлефонам).

OnePlus / OPPO / realme (OxygenOS / ColorOS / realme UI)

  • Налады → Google → Бяспека → Знайсці прыладу

Калі ўсталявана Android 14 ці вышэй, унутры будзе пункт Find My Device Hub. Таксама можна шукаць праз дадатак «Find My Device» з Play Маркету.

Motorola / Nokia / Nothing / ASUS (амаль чысты Android)

  • Налады → Бяспека → Знайсці прыладу