Праграма дадатковай абароны Google-акаўнта дапамагае абараніць канфідэнцыйную інфармацыю карыстальніка ад іншых карыстальнікаў і мэтанакіраваных анлайн-нападаў.
Калі ў акаўнце ўключана дадатковая абарона, для ўваходу спатрэбіцца выкарыстоўваць апаратны ключ.
Каб уключыць дадатковую абарону для Google-акаўнта, трэба
- Падлучыць 2 апаратныя ключы (інструкцыя тут)
- Перайсці на старонку праграмы дадатковай абароны https://landing.google.com/intl/be/advancedprotection/. Першая старонка недасяжна на беларускай
- У правым верхнім куце націснуць «Get started»
- Выбраць унізе «Зарэгіструйцеся ў праграме Палепшанай абароны»
- Гатова! Цяпер вы ўдзельнічаеце ў праграме Палепшанай абароны