Хуткая праверка акаўнта ў Telegram праз радок пошуку

Апошняе абнаўленне:

26 верасня 2023

  • Налады
  • Telegram
  • Хуткая праверка акаўнта ў Telegram праз радок пошуку

Калі вы націскаеце на радок пошуку ў самым версе вашага акаўнта, першае, што вы бачыце, — гэта вашыя апошнія чаты і пошукавыя запыты. Мы рэкамендуем чысціць пошукавыя запыты праз функцыю «Ачысціць» з правага боку экрана ўсім, хто любіць чытаць розныя экстрэмісцкія матэрыялы без падпіскі на каналы, а кожны раз заходзячы ў канал «як госць».

Пад радком пошуку размешчаны ўкладкі «Чаты/ Медыя/ Спасылкі/ Файлы/ Музыка/ Галасавыя паведамленні», якія мы рэкамендуем прагледзець аж да лета 2020, каб пазбавіцца па магчымасці ад усіх патэнцыйна кампрамэнтуючых паведамленняў.
Напрыклад, ва ўкладцы «Спасылкі» вы можаце перайсці да паведамлення, якое змяшчае спасылку на экстрэмісцкі рэсурс, і выдаліць яго з асабістых чатаў.