Кантроль дадаткаў у Instagram

Апошняе абнаўленне:

31 кастрычніка 2023

На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.

Імаверна вы дзесьці рэгістраваліся праз Instagram: падлучаліся да анлайн-курс ці яшчэ чаго. Нават калі няма, гэты пункт важна ведаць і перад тым, як звязаць ваші акаўнт з іншымі платформамі.

Дадаткі — гэта дадатковыя сэрвісы і праграмы, якія маюць пэўны доступ да вашага ўліковага запісу. Дадаткі атрымваюць доступ тады, калі вы рэгіструецеся на іншых сэрвісах з дапамогай уліковага запісу Instagram. Пасля гэтага дадаткі могуць атрымваць нейкую інфармацыю з вашага акаўнта, напрыклад вашая пошта для кантактаў, спіс сяброў і таму падобнае. Варта праверыць, якія дадаткі маюць доступ да вашага ўліковага запісу і якую менавіта інфармацыю яны атрымваюць, а таксама выдаліць усе дадаткі, якія вы не ведаеце ці якімі не карыстаецеся.

Слова «дадатак» ужываецца для пазначэння адразу некалькіх паняткаў, што можа трохі дэзарыентоўваць. Так, дадаткамі прынята зваць праграмы, што ўсталёўваюцца на смартфоны. Апроч таго, часам дадаткамі клічуць пашырэнні, якія ўсталёўваюцца ў браўзар. Зараз гаворка ідзе не пра іх, а пра сэрвісы і дадаткі, якія падключаюцца да вашага ўліковага запісу.

Як праверыць дадаткі?

  1. Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
  2. Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць»;
  3. Пракруціць ўніз да падзелу «Вашы дадаткі і медыяфайлы» і абярыце «Дазвол сайта» → «Дадаткі і вэб-сайты»;
  4. Тут вы ўбачыце спіс усіх актыўных дадаткаў. Калі ў вас закрыты акаўнт і вы не карысталіся іншым дадаткам або сайтам праз Instagram на працягу апошніх 90 дзён, то яно будзе адзначана як «Пратэрмінаванае».

Важна!

Пры гэтым варта памятаць аб тым, што некаторыя дадаткі і сайты могуць захоўваць інфармацыю, якую вы падалі ім у час выкарыстання. Таму мы рэкамендуем з асцярожнасцю даваць доступ да сваіх даных у дадатках.