Лакатар (Find My) на iPhone: што гэта і як карыстацца

Апошняе абнаўленне:

15 снежня 2025

  • Налады
  • iPhone
  • Лакатар (Find My) на iPhone: што гэта і як карыстацца

Лакатар — гэта ўбудаваны дадатак Apple, што дазваляе адсочваць вашы прылады і дзяліцца месцазнаходжаннем з сябрамі ці сям’ёй. Раней функцыя называлася Find My iPhone, зараз яна з’яднана ў адзін дадатак «Лакатар», што працуе на iPhone, iPad, Mac і Apple Watch.

Як уключыць Лакатар

  1. Адкрыйце Налады → націсніце на сваё імя/Apple ID → Лакатар.
  2. Калі вы хочаце, каб сябры і блізкія ведалі, дзе вы находзіцеся, уключыце параметр «Падзяліцца геапазіцыяй». 
  3. Націсніце «Знайсці iPhone» і ўключыце гэту функцыю.
  4. У гэтым жа падзеле можна наладзіць «Сетку Лакатара», каб адсачыць прыладу, калі яна не можа далучыцца да інтэрнэту, а таксама ўключыце функцыю «Апошняя геапазіцыя», каб адпраўляць звесткі пра месціва сваёй прылады ў Apple пры нізкім зарадзе акумулятара.
  5. Каб знайсці страчаную прыладу на карце, у вас павінен быць улучаны параметр «Службы геалакацыі». Для гэтага адкрыйце «Налады» → «Прыватнасць і бяспека» → «Службы геалакацыі» і ўключыце Службы геалакацыі.

Каб знайсці згублены iPhone/iPad

  1. Зайдзіце ў iCloud:  адкрыйце браўзар на хоць якой прыладзе, перайдзіце на iCloud.com і ўвайдзі пад сваім Apple ID.
  2. Выберыце раздзел «Лакатар», перайдзіце ва ўкладку «Прылады» і выберыце згублены iPhone/iPad са спіса.
  3. Вызначце месцазнаходжанне. Калі прылада ўключана, то яна будзе бачна на карце. Калі выключана, то адлюструецца апошняя вядомая лакацыя.
  4. У залежнасці ад сітуацыі вы можаце:
  • Прайграць гук — калі iPhone недзе побач.
  • Уключыць рэжым прапажы — тэлефон заблакуецца, а на экране з’явіцца паведамленне з кантактамі.
  • Сцерці iPhone — скарыстайце толькі ў крайнім выпадку, бо дадзеныя пасля гэтага аднавіць немагчыма.

Памятайце:

  • Не выдаляйце iPhone c уліковага запісу Apple: такая сувязь з Apple ID забяспечвае працу Activation Lock.
  • Калі хтосьці знойдзе прыладу, ён не зможа адблакаваць яго без вашага Apple ID.
  • Apple ніколі не просіць уводзіць логін і пароль праз SMS ці пошту.