Пароль да ўліковага запісу ў Facebook

Апошняе абнаўленне:

18 верасня 2023

Пароль — гэта першы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу. Большасць сэрвісаў не дасі вам магчымасці зарэгістраваць акаўнт без пароля. 

Надзейны пароль павінен адказваць некалькім патрабаванням:

  • унікальны — адзін і той жа пароль не павінен выкарыстоўвацца для іншых уліковых запісаў (пошты, іншых сацсетак, форумаў і да т. п.). Важна, каб паролі былі па-сапраўднаму рознымі. Розная канфігурацыя аднаго пароля не лічыцца (напрыклад, sonca256 і 256sonca — слабыя паролі);  
  • не ўтрымлівае інфармацыі пра вас, якую лёгка пазнаць (імёны блізкіх людзей, год нараджэння, тэлефон і да т. п.);
  • даўжыня — не меней за 8 знакаў (а лепш за 12+). Гэта таксама можа быць парольная фраза — 5-8 незвязаных паміж сабой і не звязаных з вамі словаў. 
  • прыклады надзейных пароляў: JED&Kwa@sq8l3; ReburialFederalOversightDoublingFlypaperThreefold

Пры змене пароляў самае важнае — не забыцца нанава на свой пароль. Такое здараецца часцей, чым можа здацца. Падумайце, як ад гэтага ўсцерагчыся. Напрыклад, можна запісаць новы пароль у парольны менеджар. 

Як змяніць пароль да ўліковага запісу ў браузарнай версіі Facebook?

  1. У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і прыватнасць» → «Налады»;


  2. На старонцы,  якая адкрылася, перайдзіце ў «Цэнтр акаўнтаў» і абярыце пункт «Пароль і бяспека»«Змяненне пароля»;



  3. Абярыце патрэбны акаўнт;

  4. У акенцы, якое адкрылася, увядзіце свой цяперашні пароль, а потым двойчы — новы, націсніце «Змяніць пароль»;

  5. Таксама гэта можна зрабіць па спасылцы https://www.facebook.com/settings?tab=security&section=password&view
  6. Калі вы забыліся на свой пароль, вы можаце скарыстацца функцыяй «Забыліся пароль?». У такім разе Facebook адправіць код пацверджання на вашу пошту і вы атрымаеце магчымасць стварыць новы пароль без пацверджання бягучага.