Пашыраная абарона Android (Advanced Protection): навошта гэта і як уключыць

Апошняе абнаўленне:

27 лютага 2026

  • Налады
  • Android
  • Пашыраная абарона Android (Advanced Protection): навошта гэта і як уключыць

Advanced Protection — гэта рэжым максімальнай бяспекі Android-прылады, які аўтаматычна актывуе набор ахоўных функцый сістэмы і акаўнта Google. Ён зніжае рызыку ўзлому, фішынгу, усталёўкі шкодных дадаткаў і ўцечкі дадзеных. Па змаўчанні ён адключаны, бо можа можа даставіць некаторыя нязручнасці пры выкарыстанні прылады.

Пасля ўключэння актывуюцца ці ўзмацняюцца:

  • абарона ад крадзяжу прылады
  • блакаванне небяспечных сетак (улучаючы 2G)
  • прымусовае HTTPS-злучэнне
  • абарона ад махлярства ў званках і SMS
  • Google Play Protect (праверка дадаткаў)
  • Safe Browsing (абарона ад шкодных сайтаў)
  • аўтаматычная перазагрузка пасля 72 гадзін блакавання
  • забарона ўсталёўкі дадаткаў з невядомых крыніц
  • забарона аўтападключэння да небяспечнага Wi-Fi
  • будучыя функцыі часопісаў бяспекі і абароны USB

Рэжым можа змяніць звыклае выкарыстанне:

  • няможна ўсталёўваць APK па-за Google Play
  • магчымы беспадстаўныя блакаванні званкоў ці сайтаў
  • частка функцый браўзара можа быць абмежавана

Каб уключыць:

Патрабуецца Android 16 ці навей. Адкрыйце на тэлефоне:

  • Налады → Бяспека і прыватнасць → Advanced Protection → Уключыць Device Protection

Пры патрэбе перазагрузіце прыладу.

Абарона акаўнта Google

Людзям, схільным да большай рызыцы (журналістам, актывістам, праваабаронцам і тд), варта далучыцца да праграмы Advanced Protection Program з акаўнтам Google для ўзмацнення шматфактарнай аўтэнтыфікацыі і аўтаматычнага прымянення налад бяспекі на ўсіх прыладах.