Калі вы жадаеце заўпэўніцца, што ў выпадку канфіскацыі ці крадзяжу вашага камп’ютара ніхто не зможа атрымаць доступ да інфармацыі на ім, вам неабходна наладзіць паўнадыскавае шыфраванне. Зламыснік, які не ведае пароля для расшыфроўкі сховішча ў вашым камп’ютары, не зможа атрымаць доступ да інфармацыі. Канечне, для гэтага вы павінны мець надзейны пароль і камп’ютар павінен быць заблакаваны ў той момант, калі ён патрапіць у рукі зламысніка.
Камп’ютары з MacOS маюць убудаваную ў аперацыйную сістэму тэхналогію шыфравання FileVault.
Увага! Перад уключэннем паўнадыскавага шыфравання рэкамендуем зрабіць рэзервовую копію ўсіх важных дадзеных на камп’ютары.
Як наладзіць паўнадыскавае шыфраванне на macOS?
- Націсніце на «яблычак» у левым верхнім куце экрана і абярыце ў меню «Сістэмныя наладкі».
- У акне, якое адкрылася, абярыце абразок «Абарона і бяспека».
- Паралістайце ніжэй і зайдзіце ва ўкладку «FileVault», націсніце на «замочак» унізе, каб унесці змены.
- Увядзіце ваш пароль.
- Націсніце «Уключыць шыфраванне FileVault» (Turn on FileVault).
- Абярыце, дзе захоўваць ключ аднаўлення FileVault (iCloud або іншае сховішча).
Увага! Калі вы забудзеце пароль або ваш дыск будзе фізічна пашкоджаны, аднавіць дадзеныя можна будзе толькі з дапамогай ключа аднаўлення, таму захоўваеце яго ў бяспечным месцы. Калі вы захоўваеце ключ у вашым iCloud, пераканайцеся, што воблачнае сховішча добра абаронена.
- Захавайце ключ аднаўлення FileVault.
- Не выключайце ноўтбук да заканчэння працэсу шыфравання.