Android-дадаткі часта запытваюць больш дадзенных, чым ім трэба. Рэгулярная праверка і адключэнне непатрэбных дазволаў зніжае рызыку ўцечак, сачэння і занадтага збору інфармацыі.
Праверце ўсе дазволы адно за адным і пакіньце іх толькі ў тых дадатках, якімі рэальна карыстаецеся. Калі нейкі дазвол уключаны ў непатрэбнага дадатку ці ў праграме, якую вы нават не пазнаяце, то гэта нагода насцярожыцца і адключыць яго.
Звярніце ўвагу: налады могуць трохі адрознівацца ў залежнасці ад вытворцы вашага тэлефона і версіі Android.
1. Праверце дазволы для дадаткаў
- Адкрыйце на прыладзе «Налады» і націсніце «Дадаткі».
- Выберыце патрэбны дадатак. Калі яго няма ў спісе, націсніце «Паказаць усе дадаткі», а потым выберыце патрэбны.
- Націсніце «Дазволы» і выберыце са спіса патрэбны.
-
Націсніце на яго і выберыце «Дазволіць» ці «Забараніць».
Важна: калі вы націснеце «Забараніць», то дадатак не зможа выкарыстоўваць дазвол нават падчас працы.
Будзьце ўважлівыя: доступ да кантактаў патрэбен толькі месэнджарам і для званкоў; доступ да камеры і мікрафона павінен быць уключаны толькі ў дадатках, якім яно сапраўды трэба (прыкладам, відэазванкі ці камера); абмяжуйце доступ да фота і медыя, калі дадатак не звязаны з галерэяй ці апрацоўкай выяў і лепш выбірайце «Доступ толькі да абраных файлаў», а не поўны доступ да памяці.
2. Адключыце асочванне рэкламы (Advertising ID)
Advertising ID — гэта рэкламны ідэнтыфікатар, унікальны код для кожнай прылады, які скарыстаюць дадаткі і рэкламныя сеткі, каб асочваць вас і злучаць вашы дзеянні паміж рознымі дадаткамі і сэрвісамі.
- Адкрыйце на прыладзе «Налады» і націсніце Google.
- Выберыце «Усе сэрвісы» і ў падзеле «Прыватнасць і бяспеку» націсніце «Рэклама».
- Уключыце опцыю «Выдаліць рэкламны ідэнтыфікатар» ці «Адключыць персаналізацыю рэкламы».
Гэта не спыніць збор дадзеных цалкам, але ўскладніць стварэнне рэкламнага профілю.
3. Праверце доступ да геалакацыі
Вазьміце за звычку адключаць службы геалакацыі ў цэлым ці калі вы імі не карыстаецеся, як для ўсёй прылады, гэтак і для асобных дадаткаў. Нашы гаджэты могуць фіксаваць наша месцазнаходжанне з дапамогай GPS, сігналаў сотавых вышак і падлучэнняў да Wi-Fi сеткам. Калі прылада захоўвае дадзеныя пра тое, дзе вы былі, гэта дазваляе вызначыць ваша месцазнаходжанне ці скарыстаць гэтыя звесткі як пацверджанне таго, што вы знаходзіліся ў пэўнай кропцы і, магчыма, перасякаліся з людзьмі, якія былі тамсама ў той момант.
Каб адключыць месцазнаходжанне:
- Перайдзіце ў «Налады» → «Бяспека і прыватнасць» → «Дазволы» → «Месцазнаходжанне».
Для кожнага дадатку выберыце: «Дазваляць заўсёды», «Дазваляць толькі пры выкарыстанні» ці «Забараніць». Калі дадатак не звязаны наўпрост з картамі, таксі ці надвор’ем, адключыце яму сталы доступ.
4. Кантралюйце новыя дадаткі
Пры ўсталёўцы ўважліва чытайце, якія дазволы яно запытвае. Калі яны не адпавядаюць прызначэнню дадатка (прыкладам, калькулятар просіць доступ да кантактаў), то лепш адмовіцца ад усталёўкі.