Некаторыя дадаткі маюць патрэбу ў доступе да камеры, мікрафона, кантактаў ці геалакацыі для працы (прыкладам, карта ці фотарэдактар). Але нярэдка дадаткі збіраюць лішнія дадзеныя. Адключыце непатрэбныя дазволы і захавайце прыватнасць без страты функцыянальнасці ў большасці выпадкаў.
Паглядзіце свае дадаткі і адключыце непатрэбныя дазволы.
-
Адключыце адсочванне дадаткамі
Адкрыйце «Налады» → «Прыватнасць і бяспека» → «Адсочванне».
Выключыце опцыю «Дазволіць дадаткам запытваць дазвол на адсочванне», калі не хочаце, каб распрацоўшчыкі збіралі дадзеныя пра вашу актыўнасць у іншых дадатках ці на сайтах для паказу таргетаванай рэкламы, аналізу дзеянняў ці перадачы дадзеных брокерам.
-
Наладзьце службы геалакацыі
Перайдзіце ў «Налады» → «Прыватнасць і бяспека» → «Службы геалакацыі».
У спісе дадаткаў праверце, калі яны могуць выкарыстоўваць вашу лакацыю: «Ніколі», «Пры выкарыстанні», «Заўсёды» ці «Спытаць у наступны раз».
Некаторыя дадаткі маюць опцыю «Дакладная геапазіцыя», адключыце яе там, дзе няма патрэбы ведаць ваша дакладнае месцазнаходжанне.
Пры жаданні можна панізіць узровень доступу, напрыклад, для сэрвісу каршэрынгу выбраць «Пры выкарыстанні» замест «Заўсёды».
-
Адключыце лішнія дазволы для кожнага дадатку
У «Налады» → «Прыватнасць і бяспека» ніжэй за раздзелы «Службы геалакацыі» і «Адсочванне» вы ўбачыце спіс функцый, да якіх могуць мець доступ дадаткі: Фота, Кантакты, Камера, Мікрафон, Каляндар і г. д. Адкрыйце патрэбны пункт і паглядзіце, якія дадаткі маюць доступ, і навошта ён ім патрэбен (тлумачэнне паказана ўнізе экрана). Адключыце доступ для тых, каму ён неабавязковы. Калі будзе патрэба, вы заўсёды зможаце ўключыць яго назад.
Для фота можна выбраць поўны доступ, доступ толькі да абраных здымкаў ці поўную забарону.
Таксама вы можаце адкрыць «Налады», прагартаць спіс дадаткаў і наладзіць дазволы для кожнага з іх паасобку.
-
Адключыце адсочванне па рэкламным ідэнтыфікатары (Ad ID)
У Apple таксама ёсць уласная сістэма таргетынгу. Каб яе адключыць, адкрыйце «Налады» → «Прыватнасць і бяспека» → «Рэклама Apple» і выключце «Персаналізаваная рэклама».
Пры загрузцы новага дадатку звяртайце ўвагу на запытаныя ім дазволы і адразу абмяжоўвайце доступ толькі да патрэбных функцый.