WhatsApp дазваляе выкарыстоўваць да чатырох прылад, якія звязаны з вашым асноўным тэлефонам (напрыклад, у браўзеры, на камп’ютары, планшэтах Android). Перыядычна правяраць спіс звязаных прылад у WhatsApp неабходна, каб пераканацца, што ваш акаўнт не выкарыстоўваюць на іншым дэвайсе трэція асобы без вашага дазволу. Напрыклад, вы не ўпэўненыя дакладна, што выйшлі з акаўнта на камп’ютары з агульным доступам (у каворкінгу, інтэрнэт-кафэ, бібліятэцы і г.д.). Ці ў дачыненні вас была зроблена спроба фішынгу і ўзлому.
Калі ў вас дадатак усталяваны на злучанай прыладзе, да якой вы страцілі доступ (напрыклад, уліковы запіс застаўся адчыненым на працоўным камп’ютары, а вы звольніліся), то зможаце адключыць на ёй свой акаўнт дыстанцыйна.
Дзе паглядзець злучаныя прылады ў WhatsApp?
- Зайдзіце ў WhatsApp і націсніце на меню (тры вертыкальных кропкі) у правым верхнім куце.
- У меню, якое выпала, націсніце «Злучаныя прылады».
- Калі адкрылася акно, дзе прапануецца прывязаць прыладу, значыць, ваш акаўнт усталяваны толькі на тэлефоне, на якім вы зайшлі ў налады.
Калі вы бачыце незнаёмую прыладу або прыладу, якую больш не выкарыстоўваеце (напрыклад, web-версія WhatsApp), націсніце на яе і абярыце «Выйсці».
Заўвага ад распрацоўшчыкаў:
- Злучаныя прылады будуць адключаныя, калі вы не будзеце карыстацца тэлефонам, да якога яны прывязаныя, больш за 14 дзён.
- Калі WhatsApp на злучаных прыладах не выкарыстоўваецца на працягу 30 дзён, яны будуць адключаны аўтаматычна.