Рэзервовыя копіі чатаў у WhatsApp

Апошняе абнаўленне:

25 мая 2024

WhatsApp — гэта мэсанджар са скразным шыфраваннем. Гэта азначае, што сам WhatsApp не бачыць зместу вашай гутаркі з суразмоўцам, таму гісторыя перапісак таксама не захоўваецца на серверах WhatsApp.

Але калі вы наладжваеце свой акаўнт WhatsApp на новай мабільнай прыладзе (напрыклад, купілі новы тэлефон), то, верагодна, вы захочаце аднавіць гісторыю вашых перапісак. Для гэтага WhatsApp прапануе захоўваць гісторыю гутарак у воблачным сховішчы — на Google дыску, калі ў вас Android, або на iCloud, калі ў вас iPhone, адкуль іх можна лёгка аднавіць на новай прыладзе.

Як паглядзець налады рэзервовага капіявання гутарак WhatsApp?

Націсніце на тры вертыкальныя кропкі ў правым верхнім куце прыкладання і абярыце «Налады» → Чаты → Рэзервовая копія чатаў → У раздзеле «Налады Google Дыска» можна ўбачыць, як часта робяцца копіі на Google Дыск і адрас адпаведнага акаўнта Google.

❗️Калі вы выбралі рабіць рэзервовыя копіі, варта абараніць гэты рахунак Google з дапамогай двухфактарнай аўтэнтыфікацыі.

❗️Калі вы жадаеце выключыць захаванне рэзервовых копій, націсніце на надпіс «Рэзервовае капіраванне на Google Дыск», а ў якое з’явілася акне абярыце «Ніколі». Цяпер вашыя новыя чаты не будуць аўтаматычна захоўвацца.

❗️Для таго, каб выдаліць раней захаваныя копіі чатаў WhatsApp, трэба будзе зайсці ў ваш Google-дыск, зайсці ў раздзел «Рэзервовыя копіі», выбраць рэзервовую копію WhatsApp і выдаліць яе ўручную. Перайсці ў гэты раздзел можна па спасылцы: https://drive.google.com/drive/backups