Рэжым блакавання (Lockdown Mode): каму ён патрэбен і як яго ўключыць

Апошняе абнаўленне:

9 лютага 2026

  • Налады
  • iPhone
  • Рэжым блакавання (Lockdown Mode): каму ён патрэбен і як яго ўключыць

Рэжым блакавання (Lockdown Mode) – гэта апцыянальны рэжым абароны для iPhone, iPad і Mac, прызначаны для людзей, якія могуць падвяргацца высокатэхналагічным кібератакам (напрыклад, шпіёнскімі праграмы накшталт Pegasus). Рэжым карысны журналістам, актывістам, праваабаронцам ці людзям, якія сталі мішэнню лічбавага сачэння. Для большасці людзей гэты рэжым не патрэбен і створыць шмат нязручнасцяў.

Што робіць Lockdown Mode

  • Паведамленні: блакуюцца амаль усе ўкладанні (файлы, спасылкі, прэв’ю), акрамя малюнкаў.
  • Web-браўзінг (Safari і WebKit): адключаюцца складаныя вэб-тэхналогіі (JIT-кампіляцыя), некаторыя сайты пачынаюць выглядаць крыва ці не працаваць зусім.
  • FaceTime і сэрвісы Apple: уваходныя званкі і запрашэнні блакуюцца, калі вы раней не звязваліся з гэтым чалавекам.
  • Падлучэнні: для падлучэння да аксэсуараў па кабелі ці кам’.тары прылада павінна быць разблакавана.
  • Профілі: нельга ўсталяваць профілі канфігурацыі ці кіраваць прыладай выдалена.

Важна: пры ўключаным рэжыме блакавання некаторыя сайты і карпаратыўныя прылады пачынаюць дрэнна працаваць, AirDrop і аксэсуары часам паводзяць сябе дзіўна і часта здаецца, што “айфон тармазіць”. Калі ў вас няма рэальнай мадэлі пагроз, то варта падумаць ці патрэбна вам гэтая функцыя.

Як уключыць рэжым блакіроўкі 

  1. Адкрыйце «Налады»→ «Канфідэнцыяльнасць і бяспека».
  2. Знайдзіце пункт “Рэжым блакіроўкі” (Lockdown Mode) і націсніце на яго.
  3. Націсніце “Уключыць рэжым блакіроўкі” і пацвердзіце дзеянне, увёўшы пароль, і перазагрузіце прыладу. 

Рэжым актывуецца асобна для кожнай прылады (iPhone, iPad, Mac).