Рыхтуем тэлефон да продажу

Апошняе абнаўленне:

23 лютага 2026

  1. Зрабіце поўнае рэзервовае капіраванне

Перш як падаляць дадзеныя з тэлефона, абавязкова захавайце: кантакты, фота і відэа, месэнджары, нататкі, дадаткі і іх дадзеныя, паролі (калі не выкарыстоўваеце менеджар пароляў) і файлы з памяці тэлефона.

Пераканайцеся што ў вас есць ўсе дадзеныя для ўваходу ў важныя акаўнты, бо пасля скіду прылады да завадскіх налад усе дадаткі на тэлефоне выдаляцца, а сесіі ў акаўнтах скінуцца. Калі ў вас няма захаваных логінаў, пароляў і кодаў ад двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, ёсць рызыка страціць акаўнты. 

Як зрабіць бяспечны бэкап:

Праверце створаны бэкап, ці адкрываюцца фота, ці ёсць кантакты, ціаднаўляюцца нататкі, цібачны файлы. Можна адразу аднавіць бэкап на іншай прыладзе і паглядзець.

Важна: не забудзьцеся абараніць копію дадзеных і пераканайцеся, што на вашым хмарным сховішчы ўсталяваны складаны пароль і ёсць двухфактарная аўтэнтыфікацыя.

  1. Выйдзіце з усіх акаўнтаў

Гэта патрэбна для адключэння «Блакіроўкі актывацыі» ці «Абароны ад скідання да завадскіх налад» (FRP), бо смартфоны выкарыстоўваюць гэтыя функцыі як абарону ад крадзяжу. Калі вы проста скінеце налады, не выйдучы з акаўнта, прылада застанецца «прывязанай» да вашых дадзеных і наступны ўласнік можа стукнуцца з блакаваннем.

  • iPhone: Перайдзіце ў налады Apple ID і выберыце «Выйсці». Гэта аўтаматычна адключыць Activation Lock.
  • Android: Зайдзіце ў «Налады» → «Акаўнты» і выдаліце Google-акаўнт. Таксама выйдзіце з акаўнтаў вытворцы (Xiaomi Cloud, Samsung Account і г. д.)
  1. Выдаліце прылады з акаўнтаў

Пераканайцеся, што тэлефон больш не бачны ў спісе давераных прылад, гэта абароніць вашы хмарныя дадзеныя і перадухіліць падаленага доступу да прылады:

  1. Адключыце спалучаныя прылады

Адключыце Apple Watch, Galaxy Watch ці Bluetooth-слухаўкі ў наладах. Пры разрыве пары смартфон дае каманду гадзіннікам цалкам сцерці дадзеныя: гісторыю выклікаў, паведамленні, дадзеныя аб здароўе і карты Apple Pay / Google Pay. Без гэтай працэдуры частка вашай прыватнай інфармацыі можа застацца ў памяці гадзінніка.

  1. Нататка для Android

Калі ваш тэлефон старой мадэлі (куплены да 2017), перад скідам налад рэкамендуецца зашыфраваць дадзеныя. Гэта дадатковы ўзровень бяспекі, які забяспечыць надзейнейшае сціранне дадзеных.

Перайдзіце ў: Налады → Бяспека → Шыфраванне → Калі там напісана «Зашыфравана», вам нічога рабіць не трэба. Калі не, то запускайце працэс уручную.

  1. Дастаньце SIM і карту памяці

Заўсёды правярайце перад продажам, што слот для карт пусты.

Майце на ўвазе: iPhone не захоўвае кантактаў на SIM-карце. Калі вы хочаце перанесці кантакты з адной прылады на іншае, можна скарыстацца iCloud. Android дазваляе пераносіць кантакты з тэлефона на SIM-карту. Зрабіць гэта можна ў наладах кантактаў, выбраўшы опцыю «Экспарт на збіральнік: SIM».

  1. Поўнае скіданне да завадскіх налад

Скіданне прылады да завадскіх налад выдаліць усе дадзеныя, уключаючы налады сістэмы, сеткі і іншыя параметры.

  • iPhone: Налады → Асноўныя → Перанос ці скіданне iPhone → Сцерці кантэнт і налады. 
  • Android: Налады → Сістэма → Скіданне дадзеных.

Калі вы выкарыстоўваеце прыладу з eSIM, выберыце варыянт выдалення профілю eSIM і дадзеных з прылады.

  1. Праверце смартфон

Пасля завяршэння скідання налад уключыце прыладу і праверце, ці засталіся якія-небудзь дадзеныя: медыяфайлы, уваходы ва ўліковыя запісы. Калі што якое, зрабіце другі скіданне, каб знішчыць рэшткавыя дадзеныя. Тэлефон павінен уключацца як новы.