У апошняй версіі Signal Messenger (версія 7.0) з’явілася новая функцыя канфідэнцыйнасці. Цяпер па змаўчанні ваш нумар тэлефона не будзе бачны ўсім у Signal. Людзі, у якіх ваш нумар ужо захаваны ў кантактах тэлефона, па-ранейшаму будуць бачыць яго, бо ўжо ведаюць яго. Фота і імя вашага профіля па-ранейшаму будуць бачныя.
Як змяніць налады канфідэнцыйнасці:
- Адкрыйце «Налады» → «Канфідэнцыяльнасць» → «Нумар тэлефона» → «Хто можа бачыць мой нумар»;
- Вы можаце выбраць, каб ваш нумар тэлефона бачылі «Усе», з кім вы перапісваецеся ў Signal, або «Ніхто». Калі вы вылучыце «Ніхто», ваш нумар убачаць толькі тыя, у каго ён ужо захаваны ў кантактах.
Таксама Signal дадаў магчымасць забараняць пошук па нумары тэлефона. Па змаўчанні, любы, у каго ёсць ваш нумар тэлефона, можа ўвесці яго ў Signal і адправіць вам запыт на паведамленне (якое вы можаце прыняць, адхіліць ці заблакаваць). Цяпер у вас ёсць магчымасць абмежаваць гэты доступ.
Для гэтага:
Адкрыйце «Налады» → «Канфідэнцыяльнасць» → «Нумар тэлефона» → «Хто можа знайсці мяне па маім нумары» → «Ніхто».
Цяпер, калі нехта ўвядзе ваш нумар тэлефона ў Signal, ён не зможа адправіць вам паведамленне або патэлефанаваць, а таксама ўбачыць, што вы знаходзіцеся ў Signal. Каб знайсці і звязацца з вамі, карыстачу неабходна ведаць ваша поўнае ўнікальнае імя карыстальніка.