Схаваць паведамленні на заблакаваным экране Android

Апошняе абнаўленне:

24 студзеня 2024

  • Налады
  • Android
  • Схаваць паведамленні на заблакаваным экране Android

На заблакаваны экран тэлефона могуць выводзіцца абвесткі пра новыя лісты, паведамленні ў месэнджарах і таму падобнае. Пры гэтым часткова можа паказвацца тэкст самага паведамлення. З-за гэтага кожны, хто возьме тэлефон у рукі, можа чытаць гэтыя паведамленні, нават не ведаючы пароля. Таму дарэчы наладзіць абвесткі так, каб на заблакаваным экране тэлефона не паказваўся іх змест.

Як наладзіць паведамленні на заблакаваным экране Android?

Звярніце ўвагу, дакладная назва налад залежыць ад мадэлі прылады і версіі Android!

  1. Зайдзіце ў «Налады» тэлефона (іконка у выглядзе шасцярэнькі, якое з’яўляецца, калі вы праводзіце па экране зверху ўніз, ці асобны іконка «Налады» на галоўным экране).
  2. У «Наладах» знайдзіце пункт «Апавяшчэнні», а там пункт «Апавяшчэнні экрана блакіроўкі.


  3. Пры ўключаным блакаванні экрана, абярыце пункт «Схаваць змесціва».

Такім чынам, злачынец, які атрымае кароткачасовы доступ да вашага заблакаванага тэлефона, не зможа прачытаць змесціва паведамленняў, што выводзяцца на заблакаваны экран.