На заблакаваны экран тэлефона могуць выводзіцца паведамленні пра новыя лісты, паведамленні ў месэнджарах і таму падобнае. Пры гэтым цалкам ці часткова можа паказвацца тэкст самага паведамлення. З-за гэтага кожны, хто возьме тэлефон у рукі, можа чытаць гэтыя паведамленні, нават не ведаючы пароля. Таму дарэчы наладзіць абвесткі так, каб на заблакаваным экране тэлефона не паказваўся іх змест.
Як наладзіць паведамленні на заблакаваным экране?
- Адкрыйце «Налады» → «Паведамленні».
- Націсніце «Паказ мініяцюр», а потым — «Без блакавання», каб хаваўся змест ўсіх паведамленняў з ўсякага дадатку на заблакаваным экране прылады.
Альтэрнатыўны спосаб: выберыце асобна кожны дадатак і ў яго наладах знайдзіце «Паказ мініяцюр» і вызначце патрэбную опцыю.
Цяпер папрасіце кагосьці паслаць вам паведамленне і праверце, што бачна на заблакаваным экране прылады.