Што такое Advanced Chat Privacy у WhatsApp

Апошняе абнаўленне:

12 снежня 2025

У 2025 годзе WhatsApp прэзентаваў функцыю Advanced Chat Privacy (пашыраная абарона прыватнасці чату), каб ускладніць нежаданае распаўсюджванне змесціва перапіскі. 

Што робіць гэта функцыя:

  • Забараняе экспарт чатаў.
  • Адключае аўтаматычную загрузку медыя.
  • Блакуе выкарыстанне Meta AI унутры перапіскі. 

Аднак, яна не бароніць ад скрыншотаў, г. зн. кожны ўдзельнік усё яшчэ можа захаваць экран уручную. Гэта функцыя не робіць WhatsApp «цалкам прыватным», але стварае дадатковыя бар’еры для распаўсюджвання зместа чату. Яна асабліва карысная ў групах з незнаёмымі ўдзельнікамі ці там, дзе абмяркоўваецца адчувальная інфармацыя.

Як уключыць Advanced Chat Privacy

Функцыя адключана па змаўчанні. Каб яе актываваць:

  • Націсніце на назву пэўнага чату ў верхняй частцы экрана.
  • Выберыце «Пашыраная абарона прыватнасці чату», потым націсніце на перамыкач, каб уключыць яе.

Майце на ўвазе, кожны ўдзельнік чату можа ўключаць ці адключаць гэту функцыю паводле свайго меркавання. У групах адміністратар можа забараніць іншым удзельнікам змяняць гэты параметр.

Для гэтага:

  • Пракруціце ўніз да распадзелу «Дазволу групы».
  • Адключыце опцыю «Змяніць налады групы». У такім разе толькі адміністратар зможа змяняць групавыя налады, уключаючы «Пашыраная абарона прыватнасці чату».