Шыфраванне бэкапаў — важная мера бяспекі, якая дапамагае абараніць вашы асабістыя і прыватныя дадзеныя ад несанкцыянаванага доступу. WhatsApp дазваляе ствараць рэзервовую копію, абароненую скразным шыфраваннем. Такім чынам вашы паведамленні і медыяфайлы будуць захоўваюцца ў воблачным сховішчы пад паролем ці 64-знакавым ключом шыфравання.
Як уключыць рэзервовае капіраванне WhatsApp, абароненае скразным шыфраваннем?
- Перайдзіце ў «Налады» → «Чаты»→ «Рэзервовая копія».
- Выберыце «Копія з шыфраваннем» і націсніце «Уключыць», а потым ідзіце па інструкцыях на прыладзе, каб стварыць пароль ці 64-знакавы ключ шыфравання.
- Націсніце «Стварыць» ці «Сгенераваць».
Цяпер ваша інфармацыя застанецца абароненай, нават калі нехта атрымае доступ да вашага воблачнага сэрвісу, дзе захоўваецца бэкап WhatsApp.
Калі ў вас уключана рэзервовае капіраванне ўсяго iPhone, то пасля ўключэння рэзервовага капіравання, абароненага скразным шыфраваннем, гісторыя чатаў WhatsApp будзе выключана з рэзервовых копій прылады.
Як выключыць рэзервовае капіраванне, абароненае скразным шыфраваннем?
- Перайдзіце ў «Налады» → «Чаты»→ «Рэзервовая копія».
- Выберыце «Копія з шыфраваннем» і націсніце «Выключыць», а потым увядзіце пароль ці 64-знакавы ключ шыфравання.
- Націсніце «Выключыць» яшчэ раз для пацверджання.
Пасля гэтага рэзервовая копія вашых паведамленняў і медыяфайлаў не будзе аўтаматычна захоўвацца ў воблачным сховішчы.
Звярніце ўвагу:
Беражліва захоўваеце пароль ці ключ шыфравання, інакш вы страціце доступ да сваіх рэзервовых копій. WhatsApp не можа адправіць вам копію вашага пароля, скінуць яго ці аднавіць вашу рэзервовую копію. Таму, калі вы забылі свой пароль і не маеце доступу да свайго акаўнта WhatsApp, вы не можаце аднавіць рэзервовую копію, абароненую скразным шыфраваннем. Але калі вы забылі пароль, але захавалі доступ да свайго акаўнта WhatsApp, вы можаце змяніць пароль у наладах.