Як праверыць, якія менавіта дадзеныя сінхранізуюцца ў iCloud?
- Адкрыйце меню «Налады».
- Націсніце на свой Apple ID — тут унізе экрана вы можаце ўбачыць свае зарэгістраваныя прылады. Калі там ёсць нейкі лішні, хутчэй выдаліце яго са свайго акаўнта.
- Выберыце iCloud.
- Праверце, ці ёсць у вас у iCloud вольнае месца і якімі тыпамі дадзеных занята сховішча. Ніжэй паказаны дадаткі, якія выкарыстоўваюць iCloud. Праверце, што менавіта сінхранізуецца з iCloud (фота, паведамленні, гісторыя праглядаў і закладкі Safari, Вязка ключоў, функцыя «Знайсці iPhone» ці поўнае архіваванне ў iCloud). Адключыце непатрэбнае.
Калі вы карыстаецеся бескаштоўнай версіяй iCloud (5 Гб месца), не збіраецеся дакупляць больш памяці і ўсё змесціва занята, варта нешта адключыць, каб вызваліць месца ў iCloud. Асобную ўвагу звярніце на архіваванне ў iCloud і рэзервовыя копіі месэнджараў, такіх як Signal, WhatsApp і таму падобнае.