Калі вы забыліся на пароль ад свайго акаўнта, звычайна вы можаце яго скінуць, напрыклад, атрымаўшы спасылку на рэзервовую пошту, ці код аднаўлення прывязаны да тэлефона. Небяспека ў тым, што гэтай ж магчымасцю могуць скарыстацца злачынцы. Напрыклад, калі яны маюць доступ да рэзервовай пошты ці маюць магчымасць перахапіць sms з кодам аднаўлення. Менавіта таму ў кантактавых дадзеных уліковага запісу павінен быць пазначаны адрас электроннай пошты і/ці тэлефон, якія кантралюеце толькі вы. Пажадана, каб рэзервовая пошта таксама была абаронена двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй. Старыя пошты і тэлефоны варта выдаліць.
Як праверыць спосабы аднаўлення акаўнта ў браўзарнай версіі Gmail?
- У акне Gmail націсніце на фота карыстача ці ініцыялы ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Кіраванне акаўнтам Google».
- У акне налад уліковага запісу выберыце ўкладку «Бяспека». Таксама вы можаце трапіць туды па спасылцы https://myaccount.google.com/security
- Прагартайце акно ніжэй да падзелу «Уваход у Google». У ёй паказаны вашы актуальныя нумар тэлефона і электронны адрас для аднаўлення, для змены націсніце на адпаведны надпіс. У працэсе змены Google папросіць увесці ваш пароль і другі фактар, калі вы яго наладзілі.
- Таксама прагледзець і змяніць рэзервовы адрас электроннай пошты можна па спасылцы https://myaccount.google.com/recovery/email
- Нумар тэлефона для аднаўлення https://myaccount.google.com/signinoptions/rescuephone