Theft Protection: функцыі абароны Android ад крадзяжу

Апошняе абнаўленне:

8 лютага 2026

  • Налады
  • Android
  • Theft Protection: функцыі абароны Android ад крадзяжу

Функцыі абароны Android ад крадзяжу (Theft Protection) уключаюць прылады на базе штучнага інтэлекту і сістэмныя абмежаванні, якія бароняць дадзеныя ў момант крадзяжу і пасля яе.

Асноўныя функцыі:

  • Блакаванне пры няпройдзенай аўтэнтыфікацыі (Failed Authentication Lock) — узмоцненае блакаванне пасля няслушных спроб уваходу. Калі нехта шмат разоў запар уводзіць няслушны PIN, пароль ці графічны ключ, прылада аўтаматычна блакуецца на больш працяглы час. Паўторныя аднолькавыя спробы не ўлічваюцца, каб пазбегнуць выпадковых блакаванняў. 

Налады → Бяспека і прыватнасць → Абарона ад крадзяжу → Блакаванне пры няпройдзенай аўтэнтыфікацыі (Failed Authentication Lock)

  • Блакаванне прылады афлайн (Offline Device Lock) – калі прылада доўгі час знаходзіцца без інтэрнэту пасля адблакавання, яна аўтаматычна заблакуецца. Гэта замінае злачынцу адключыць сувязь і паспрабаваць абысці абарону.

Налады → Бяспека і прыватнасць → Абарона ад крадзяжу → Блакаванне прылады афлайн (Offline Device Lock)

  • Пашыраная праверка асобы (Identity Check) — абавязковая біяметрыя па-за даверанымі месцамі. Пры спробе змяніць крытычна важныя налады ці атрымаць доступ да дадаткаў (уключаючы банкі і менеджары пароляў) па-за «даверанымі месцамі» сістэма патрабуе пацверджанне адбіткам пальца ці тварам.

Налады → Бяспека і прыватнасць → Абарона ад крадзяжу → Праверка (Identity Check)

  • Выдаленае блакаванне (Remote Lock) — выдаленае блакаванне з пацверджаннем уласніка. Калі тэлефон укралі, яго можна заблакаваць праз браўзар, але зараз Google дадае дадатковую праверку, каб злачынец не змог надужыць функцыяй.

Налады → Бяспека і прыватнасць → Абарона ад крадзяжу → Выдаленае блакаванне (Remote Lock)

Калі тэлефон ужо страчаны, можна зайсці праз сайт android.com/lock.

  • Factory Reset Protection (FRP) – забараняе актывацыю і выкарыстанне смартфона пасля прымусовага скіду да завадскіх налад без уводу дадзеных уласніка (Google-акаўнта), якія ўжываліся да скіду.

Гэта абарона ўлучаецца аўтаматычна, калі на тэлефоне дададзены Google-акаўнт і пастаўлены PIN/пароль/графічны ключ.

  • Блакаванне пры выяўленні крадзяжу (Theft Detection Lock) — аўтаматычнае блакаванне пры выдзіранні тэлефона. Смартфон скарыстае чуйнікі руху і ШІ, каб вызначыць рэзкае выдзіранне з рук і імгненна заблакаваць экран.

Налады → Бяспека і прыватнасць → Абарона ад крадзяжу → Блакаванне пры выяўленні крадзяжу (Theft Detection Lock)

Прылады выдаленага блакавання працуюць на прыладах з Android 10 і навей. Пашыраныя сродкі аўтэнтыфікацыі патрабуюць Android 16+.