Раней мы ўжо расказвалі вам чаму раім адключаць магчымасць p2p выклікаў у месэнджарах (прачытаць пра гэта тут).
Каб наладзіць параметры Signal, злучаныя з аўдыя- і відэавыклікамі, выканайце наступнае:
- Адкрыйце дадатак Signal на сваім тэлефоне.
- Націсніце на сваю фатаграфію профілю ў левым верхнім куце, потым націсніце «Налады».
- Націсніце «Канфідэнцыйнасць».

- Потым пракруціце ўніз і націсніце «Пашыраныя».

- Каб запабегчы ўцечкі вашага IP-адраса іншым карыстальнікам у час выклікаў, уключыце функцыю «Заўсёды рэтрансляваць званкі».

Зараз усе вашы званкі будуць ісці праз сервер Signal. Якасць гуку будзе зніжана.