Каб хутка праверыць усе захаваныя паролі ў Google, скарыстайцеся функцыяй «Праверка пароляў». Гэта можна зрабіць як з камп’ютара, гэтак і з тэлефона.
Праз браўзар
-
Адкрыйце Google Менеджара пароляў.
- Націсніце на блок «Праверка пароляў» (Password Checkup) і ўвядзіце пароль ад Google-акаўнта.

- Сістэма падзеліць вынікі на тры катэгорыі:

- Скампраметаваныя паролі: тыя, што ўжо ёсць у базах уцечак. Іх трэба змяняць найпярвей.
- Паўторныя паролі: адны і тыя ж камбінацыі для розных сайтаў.
- Простыя паролі: занадта простыя для падбору.
З дапамогай Android
- Адкрыйце «Налады» тэлефона.
- Перайдзіце ў Google → Менеджар пароляў → «Праверыць» (Check).
Звярніце ўвагу: у Google акаўнце вы не можаце памяняць самі паролі, яны там толькі захоўваецца. Каб змяніць пароль націсніце на кнопку «Змяніць пароль» поруч з сайтам у спісе і вас перакіне на старонку ўваходу ці налад гэтага рэсурсу.