Як праверыць свой пароль і пошту ва ўцечках на iPhone

Апошняе абнаўленне:

25 лютага 2026

  • Налады
  • iPhone
  • Як праверыць свой пароль і пошту ва ўцечках на iPhone

Каб своечасова прадухіліць узлом вашага акаўнта і крадзеж асабістай інфармацыі, раім правяраць свае паролі на ўцечкі.

У iPhone ёсць убудаваная сістэма маніторынгу пароляў, якая працуе аўтаматычна праз iCloud Keychain. Яна звярае вашыя дадзеныя з базамі вядомых уцечак і папярэджвае, калі пароль стаў небяспечным.

Як гэта праверыць:

  1. Адкрыйце дадатак «Паролі» (іконка звязкі ключоў) і разблакуйце яго.
  2. У раздзеле “Бяспека” (Security) праглядзіце рэкамендацыі. Калі пароль уліковага запісу ненадзейны, паказваецца паведамленне з тлумачэннем. Зверху будуць акаўнты, паролі ад якіх ужо знойдзены ва ўцечках.
  3. Націсніце на акаўнт, каб убачыць дэталі і кнопку “Змяніць пароль на сайце”. 

Пры змене пароля iPhone сам прапануе стварыць складаную ўнікальную камбінацыю і захавае яе ў звязку ключоў.

Калі ў вас iOS 17 і больш ранніх версій, то ў вас няма асобнага дадатка, праверка ўбудавана ў наладкі. Каб гэта праверыць зайдзіце ў «Налады» → «Паролі» → «Рэкамендацыі па бяспецы» → уключыце «Выяўляць скампраметаваныя паролі» і праглядзіце спіс. 

iPhone адзначыць паролі значком папярэджання, калі яны былі злітыя ў сетку ці занадта простыя для падбору.