Калі вы схаваеце свой канал, то іншым карыстальнікам стануць недаступныя яго назва, відэа, а таксама звесткі аб падпісках, колькасці падпісчыкаў і адзнаках «Падабаецца».
Вашы каментары і адказы будуць выдаленыя. Пры гэтым дадзеныя акаўнта ў іншых сэрвісах Google захаваюцца.
- Увайдзіце ў Творчую студыю YouTube.
- У меню злева абярыце Налады.
- Націсніце Канал, затым Пашыраныя налады.
- Унізе абярыце Выдаленне кантэнту з YouTube. Вы будзеце перанакіраваны на старонку, дзе можна схаваць або выдаліць канал. Калі спатрэбіцца, увядзіце свае ўліковыя дадзеныя.
- Абярыце «Я хачу схаваць свой канал».
- Усталюйце сцяжкі, каб пацвердзіць дзеянне.
- Націсніце «Схаваць мой канал».
Ваш кантэнт будзе схаваны, і вы больш не зможаце дадаваць відэа, пакідаць каментары і карыстацца плэйлістамі. Калі вы перадумаеце, то ў далейшым можна аднавіць канал.