У паведамленнях абярыце патрэбную перапіску → Націсніце на імя суразмоўцы → Абярыце «Канфідэнцыяльнасць і бяспека» → У пункце «Абараніце свае паведамленні» уключыце функцыю «Выкарыстоўваць скразное шыфраванне»
Meta абяцае, што ні яна, ні хто-небудзь іншы акрамя вашых суразмоўцаў не зможа прачытаць вашыя паведамленні ці праслухаць вашыя званкі без ключоў шыфравання. Meta падкрэслівае, што яна не зможа гэта зрабіць нават калі захоча 🙂
Але будзьце ўважлівыя: гэтая функцыя не выратуе вас, калі доступ будзе атрыманы менавіта да вашай разблакаванай прылады. У такім выпадку, нажаль, зламыснік убачыць змесціва вашых паведамленняў.
Як уключыць чат са скразным шыфраваннем (па аналогіі з Telegram мы назавем яго сакрэтным чатам) у Facebook мы распавялі ў нашай інструкцыі тут