Signal дазваляе звязаць ваш тэлефон з Signal Desktop ці Signal iPad. Некалькі мабільных прылад і планшэты на Android у цяперашні час не падтрымліваюцца.
Калі вы больш не збіраецеся выкарыстоўваць Signal на іншым дэвайсе або жадаеце пераканацца, што да вашага акаўнта не падлучыліся трэція асобы без вашай згоды (асабліва, пасля спробы фішынгу або ўзлому акаўнта), варта перайсці ў катэгорыю налад «Злучаныя прылады».
Як праверыць і выдаліць злучаныя прылады ў Signal?
- Зайдзіце ў Signal і націсніце на тры вертыкальныя кропкі ў правым верхнім куце і абярыце «Налады» (або «Налады Signal ») → «Злучаныя прылады» (для розных мадэляў тэлефонаў могуць выкарыстоўвацца іншыя абазначэнні, напрыклад, «Звязаныя прылады»).
- Калі з’явілася незнаёмая вам прылада, націсніце на яе і пацвердзіце яе адвязку («Ок»).
Прылада можа звацца як заўгодна, бо пры яе падлучэнні карыстач сам задае яму імя (у прыкладзе мы назвалі яго службай падтрымкі «Signal Support»).Будзьце ўважлівыя! Калі ваш уліковы запіс у Signal адкрыты толькі на вашым тэлефоне, то ў п. 2 будзе надпіс «Няма злучаных прылад». І ніякіх іншых.
Усе камунікацыі ў Signal на злучаных прыладах прыватныя:
- Гісторыя вашых паведамленняў не сінхранізаваная. Будуць адлюстроўвацца толькі новыя чаты, дасланыя або атрыманыя пасля падлучэння.
- Капіраванне гісторыі паведамленняў на іншую прыладу або з яго не падтрымліваецца. Каб выкарыстоўваць некалькі прылад, яны павінны быць злучаны.
Важна. На злучанай прыладзе ёсць функцыя імпарту кантактаў і груп Signal з вашага тэлефона. - Для працы звязанай прылады ваш тэлефон не павінен абавязкова знаходзіцца ў сетцы, аднак пасля 30 дзён бяздзейнасці сувязь будзе адключаная.
- Вы можаце прывязаць да 5 прылад да аднаго тэлефона.