На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.
Актыўныя сеансы паказваюць спіс прылад, на якіх выкананы ўваход у ваш акаўнт.
Важна разумець, калі вы лагініцеся ў Instagram з чужой прылады, праверце ці сапраўды вы выйшлі з акаўнта. Зачыніць дадатак, ўкладку або акно браўзэра, не значыць выйсці з акаўнта. З дапамогай актыўных сеансаў можна пераканацца, што толькі вы залагінены ў сваім Instagram.
Для гэтага выканайце наступнае:
- Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
- Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць» і перайдзіце ў раздзел «Цэнтр акаўнтаў»;
- Цэнтр акаўнтаў → Пароль і бяспека → Актыўныя сеансы;
- Абярыце патрэбны акаўнт;
- Калі вы бачыце незнаёмыя прылады адтуль можна выйсці. Для гэтага абярыце неабходную прыладу, дзе трэба выканаць выхад і адзначце галачкай патрэбны сеанс, далей націсніце «Выйсці».
Важна!
- Геалакацыя. Калі вы апошні месяц былі толькі, напрыклад, у Бабруйску, а ў сесіях з’яўляецца лакацыя, напрыклад, у Асіповічах, не спяшаецеся панікаваць. Лакацыя, якую інстаграм адзначае ў адкрытых сесіях, залежыць ад IP-адраса прылады, з якой зроблена ўваход. Часам інстаграм іх не вельмі карэктна геолоцирует, таму важна глядзець менавіта прыладу, з якой вы ўвайшлі ў акаўнт;
- VPN. Таксама змяняе лакацыю. Але звычайна гэта лакацыі іншых краін, а часам інстаграм не можа вызначыць лакацыю з VPN і можа пазначаць яе як unknown location. Tor-браўзар, напрыклад, можа змяняць і браўзар;
- Невядомая прылада. Часам інстаграм можа і некарэктна вызначыць прыладу і пазначаць яго unknown device.