Кожная прылада, падключаная да Інтэрнэту, мае публічны IP-адрас (ці проста IP). Гэта ваш лічбавы «адрас», які аўтаматычна адпраўляецца сайтам і шмат якім паштовым сэрвісам. Па IP часта можна выявіць прыкладнае месцазнаходжанне (горад, раён), а часам і дакладнейшую лакацыю (офіс, гасцініца). Гэта дае правайдарам і патэнцыйным злачынцам каштоўную інфармацыю: ад магчымасці ўзлому ўразлівага роўтара да адсочвання рэальнага месцазнаходжання. Таму ў сітуацыях пагрозы (прыкладам, сталкінг, хатні гвалт) ці для абароны ад атак мае сэнс хаваць свой IP.
Выкарыстоўваючы ўвесь час уключаны надзейны VPN, ваш рэальны публічны IP-адрас будзе вядомы толькі правайдару VPN. Ён хавае ваш сапраўдны IP, падмяняючы яго адрасам сервера VPN, і шыфруе ўвесь трафік, так што сайты і правайдар не бачаць, хто вы і што робіце ў інтэрнэце. Гэта выдатны спосаб абараніць сваю прыватнасць, а таксама гарантаваць бяспеку пры падключэнні да грамадскіх кропак доступу Wi-Fi.
У папулярных месэнджарах таксама ёсць свая функцыя, што дазваляе схаваць свой IP падчас званкоў. У званках peer-to-peer (P2P) злучэнне ідзе наўпрост паміж прыладамі, без сервераў-пасярэднікаў. У такім разе, суразмоўца можа ўбачыць ваш IP і даведацца, адкуль вы тэлефануеце. Таму мы рэкамендуем адключаць магчымасць P2P званкоў у месэнджарах, тады званок пойдзе праз сервер-пасярэднік, і ваш IP застаецца схаваны.
Важна: пры рэтрансляцыі званкоў праз серверы месэнджара якасць гуку і відэа можа быць зніжана.
Як адключыць peer-to-peer (P2P) званкі ў асноўных месэнджарах:
- як пазбегнуць раскрыцця IP-адраса ў Telegram ці адключыць званкі
- як пазбегнуць раскрыцця IP-адраса ў WhatsApp
- як пазбегнуць раскрыцця IP-адраса ў Signal
Звярніце ўвагу: сістэма FaceTime ад Apple і Facebook Messenger выкарыстоўваюць peer-to-peer злучэнні для кожнага званка. Адключыць гэту функцыю немагчыма. Таму выкарыстанне VPN — адзіны спосаб пазбегнуць раскрыцця вашага IP-адраса ў час званкоў праз Facebook Messenger ці FaceTime.