Двухфактарная аўтэнтыфікацыя ў Facebook

Апошняе абнаўленне:

18 верасня 2023

Двухфактарная аўтэнтыфікацыя — гэта дадатковы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу на выпадак, калі злачынца падглядзіць, адгадае ці падбярэ ваш пароль. Падчас уваходу ў акаўнт з новай прылады і браўзера Facebook будзе патрабаваць дадатковы код-падцверджанне. Калі злачынца ведае ваш пароль, але не мае другога фактару, ён не зможа зайсці ў ваў акаўнт. І наадварот: маючы толькі другі фактар, злачынца не атрымае доступ да вашага ўліковага запісу — яму трэба будзе даведацца на ваш пароль.

Наладзіць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў Facebook:

  1. У акне Facebook націсніце на выяву свайго профілю ва ў правым верхнім куце і ў меню, якое з’явіцца, абярыце «Налады і канфідэнцыйнасць» → «Налады»;
  2. На старонцы, якая адкрылася, перайдзіце ў «Цэнтр акаўнтаў» і абярыце пункт «Пароль і бяспека»;

  3. Далей абярыце «Двухфактарная аўтэнтыфікацыя» і адзначце акаўнт, у якім будзеце наладжваць другі фактар;

  4. Таксама можна зрабіць гэта па спасылцы: https://www.facebook.com/security/2fac/settings/;
  5. Вы ўбачыце акно з тлумачэннем, што такое двухфактарная аўтэнтыфікацыя, а ніжэй Facebook прапаноўвае варыянты абароны: SMS-паведамленне, дадатак ці кады бяспекі. Калі вы абіраеце адзін са спосабаў аўтэнтыфікацыі, часам Facebook можа запрасіць у вас пароль, каб пераканацца, што гэта сапраўды вы, а не злачынца;
  6. Абіраем Google Authenticator, скануем праз прыкладанне код, які з’явіўся на экране, і ўводзім код падцверджання, які з’явіўся ў Google Authenticator.