Двухфактарная аўтэнтыфікацыя ў Instagram

Апошняе абнаўленне:

31 кастрычніка 2023

На жаль, на дадзены момант Instagram недасяжны на беларускай мове, таму скрыншоты гэтай інструкцыі зроблены на расейскай мове.

Нагадваем, што двухфактарная аўтэнтыфікацыя — гэта дадатковы ўзровень абароны вашага ўліковага запісу на выпадак, калі злачынца падглядзіць, адгадае ці падбярэ ваш пароль.

Яна прадугледжвае, што пры ўваходзе ў ўліковы запіс з новай прылады і браўзэра Instagram, акрамя пароля, запатрабуе дадатковае пацверджанне вашай ідэнтычнасці. Такім пацвярджэннем можа быць:

  • смс з аднаразовым кодам;
  • дадатак для смартфона (iOS або Android), які аўтаматычна генераваць такія коды;
  • набор з 10 аднаразовых рэзервовых кодаў, якія можна раздрукаваць або перапісаць у нататнік;
  • фізічны ключ бяспекі, які трэба ўстаўляць у USB-порт, напрыклад, YubiKey.

Калі зламыснік ведае ваш пароль, не маючы другога фактару любога з пералічаных вышэй, ён не зможа зайсці ў ваш акаўнт і наадварот: маючы толькі другі фактар, зламыснік не атрымае доступу да вашай ўліковага запісу – яму трэба будзе таксама даведацца ваш пароль.

Як наладзіць двухфакторную аўтэнтыфікацыю ў Instagram з дапамогай генератара кодаў?

Генератар кодаў Google (Google Authenticator) – гэта дадатак для смартфона Android або iOS, каб генераваць коды другога фактару прама на вашым тэлефоне, не патрабуючы для гэтага злучэння з мабільным аператарам. Каб генераваць коды з дапамогай дадатка на тэлефоне, спачатку трэба ўсталяваць дадатак генератар кодаў Google на ваш смартфон: з Google Play для Android або App Store для iOS.

Далей адкрываем Instagram:

  1. Націсніце значок чалавечка (на iPhone) або свой аватар (на Android ) ў правым ніжнім куце экрана, каб перайсці ў свой профіль;
  2. Націсніце на тры гарызантальныя палоскі ў правым верхнім куце экрана і абярыце «Налады і прыватнасць »і перайдзіце ў раздзел «Цэнтр акаўнтаў»;
  3. Далей перайдзіце да «Цэнтр акаўнтаў» → «Пароль і бяспека» → «Двухфактарная аўтэнтыфікацыя»;
  4. Выберыце патрэбны акаўнт;
  5. Вы ўбачыце акно з тлумачэннем, што такое двухфактарная аўтэнтыфікацыя, а ніжэй Instagram прапаноўвае варыянты абароны: SMS-паведамленне, дадатак альбо WhatsApp;
  6. Прывязаўшы да вашага акаўнт Google Authenticator, скапіруйце код і вярніцеся ў Instagram. Устаўляеце код, націскаеце «Гатова»;
  7. Двухфактарная аўтэнтыфікацыя ўключана.

Далей Instagram прапануе варыянты атрымання кодаў для ўваходу ў якасці дадатковых спосабаў выбраць рэзервовыя коды аднаўлення. Іх важна захаваць на іншай прыладзе, а лепш раздрукаваць і захоўваць разам з дакументамі — бо калі вы страціце тэлефон, на якім настроены другі фактар (смс, генератар кодаў і тп) і не маеце давераных прылад, рэзервовыя коды – гэта адзіны спосаб увайсці ў свой уліковы запіс.

Кожны з іх можна выкарыстоўваць адзін раз як другі фактар для ўваходу ў акаўнт. Пасля выкарыстання кода, ён становіцца неактыўным. У любы момант вы можаце згенераваць новы набор з кодаў, але тады ўсе нявыкарыстаныя коды са старога набору становяцца неактыўнымі. Коды можна скапіяваць, надрукаваць ці загрузіць як файл для захоўвання ў надзейным месцы.